Свята-Успенская царква (Рэчыца)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Свята-Успенская царква
Краіна Беларусь
Вёска
Дата пабудовы 1873 год

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Рэчыца Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1873 годзе з цэглы[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. У сілуэце дамінуе шацёр трох’яруснай званіцы (2 васьмерыкі на чацверыку). Праз шырокую трапезную яна злучана з кубападобным аб’ёмам храма, чатырохсхільны дах якога завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Галоўны ўваход вырашаны вялікім і глыбокім арачным парталам. Атынкаваныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах, крапаваны шырокімі вуглавымі лапаткамі. Паўкруглая апсіда вылучана драўляным іканастасам.

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп.1, спр. 17; ф. 31, воп.3, спр. 366; воп. 1, спр. 21.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]