Свята-Успенская царква (Хатынічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Успенская царква
52°37′45,90″ пн. ш. 26°18′27,40″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Аграгарадок Хатынічы
Канфесія Праваслаўе
Дата пабудовы 1994 год
Стан дзейнічае

Свята-Успенская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Хатынічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1994 годзе на месцы драўлянага храма 1868 года.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана з цэглы. Вырашана па кампазіцыі прамавугольнага храма ў стылізаваных формах рэтраспектыўна-рускага стылю. Яе фарміруюць прамавугольныя ў плане прытвор-званіца, кароткая трапезная, цэнтрычная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, прамавугольная апсіда. Над пакатым 4-схільным дахам цэнтральнага аб'ёму і шатром 8-граннай званіцы ўзведзены цыбулепадобныя галоўкі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]