Свята-Ушэсцеўская царква (Вялікая Мядзвядка)
Славутасць | |
Свята-Ушэсцеўская царква | |
---|---|
53°22′24,8″ пн. ш. 26°21′42,31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Вялікая Мядзвядка |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Навагрудская епархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Ушэсцеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Вялікая Мядзвядка Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік народнага дойлідства. Размешчана на могілках.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана паміж 1776 і 1784 гадамі фундацыяй пана Францішка Яблонскага, з 1778 года суддзі гродскага наваградскага.
З візітацыі 1784 года:
Капліца Узнясення Гасподняга і пратэкцыі найяснейшай Дзевы Марыі ў в. Мядзвядзка ў каляцыі вяльможнага Францішка Яблонскага, суддзі гродскага наваградскага. Добра збудаваная, брусаваная, гонтай крытая, з двума вялікімі жалезнымі купаламі і крыжамі. Бабінец з 2-ма дзвярыма: на металічных завесах з унутраным замком, другія з драўляным засовам. Падлога і столь з тарчыц, вокнаў з дрэва зробленых шэсць. Хары і парэнчы перад алтаром упрыгожаны тачонымі балясінамі. Да царквы прымыкаюць дзве рызніцы на жалезных завесах. Вялікі алтар і два бакавыя сталярскай работы, таксама памаляваныя. У вялікім алтары ў Дзевы Марыі срэбная карона ды пара фіранак кітайчаных белых, менса маляваная, сталярскай работы, драўляны маляваны антыпендыум, тувальня з цыборыўмам сталярскай работы ў срэбнай скрыні пазалочанай, тры пары маляваных драўляных ліхтароў, шэсць пар лавак сталярскай работы. П. Фр. Яблонскі трымае капелана. Могілкі вакол царквы даволі значныя, неагароджаныя, з брусаванай званіцай, у якой два званы.[1]
Пры царкве ў 1793 годзе існавала брацтва. У 1802 годзе ў царкве ахрышчаны Ігнат Дамейка (1802—1889).
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Працяглы прамавугольны ў плане зруб, накрыты двухсхільным дахам. Франтон даху на галоўным фасадзе прарэзаны 1-яруснай чацверыковай званіцай, чатырохсхільнае пакрыццё якой завершана макаўкай. Такой жа макаўкай завершаны вільчык вальмы над алтарнай часткай. Плоскасныя бакавыя фасады сіметрычна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і брускамі-сцяжкамі ў прасценках. Плоскасць галоўнага фасада поясам-адлівам расчлянёна на 2 ярусы, 1-ы з якіх прарэзаны шырокім прамавугольным уваходным праёмам, 2-і — паўкруглай люкарнай.
У 2023—2024 гадах зроблены «сучасны» рамонт, які пагоршыў гістарычнае аблічча царквы.
-
Свята-Ушэсцеўская царква
-
Свята-Ушэсцеўская царква, 2024
-
Свята-Ушэсцеўская царква, 2024
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]У малітоўнай зале перагародкай вылучаны вузкі прытвор, бакавая лесвіца якога вядзе на хоры.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Яцкевіч 2002, с. 73-78.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4
- Зміцер Яцкевіч. Дакументы XVII-XVIII стст. па гісторыі радзімы І. Дамейкі Мядзвядкі ў НГАБ // Ігнат Дамейка – светач сусветнай цывілізацыі: Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў. Мір, верасень 2002 г. / Рэдкал.: Л. Уладыкоўская-Канаплянік (гал. рэд.) і інш. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2002. — С. 73-78. — 136 с. — ISBN 985-6599-64-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Ушэсцеўская царква (Вялікая Мядзвядка)
- Свята-Ушэсцеўская царква (Вялікая Мядзвядка) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Ушэсцеўская царква (Вялікая Мядзвядка) на сайце Radzima.org
- Свята-Ушэсцеўская царква (Вялікая Мядзвядка) на сайце Глобус Беларусі (руск.)