Святы Эмерык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эмерык
SaintEmeric.jpg
Дата нараджэння

1000[1]

Месца нараджэння
Дата смерці

2 верасня 1031

Месца смерці
Месца пахавання
Шануецца:

Каталіцкая царква

Кананізаваны:

1083

Дзень памяці:

4 лістапада

Заступнік:

юнацтва

Атрыбуты:

лілея

Святы Эмерык, Святы Імрэ, Эмерык Венгерскі (венг.: Imre); каля 1000 года ў Веспрэме, памёр 2 верасня 1031 года ў Трансільваніікаталіцкі святы, венгерскі каралевіч з дому Арпадаў, сын караля Іштвана Святога.

Пра жыццё Імрэ захавалася мала звестак. Ён быў меркавана другім сынам караля Іштвана і адзіным, які дажыў да сталага ўзросту. Пра паходжанне імя Імрэ існуе дзве версіі. Па адной, Імрэ быў названы ў гонар дзядзькі, імператара Генрыха Святога, такім чынам, Імрэ - венгерскі варыянт імя Генрых[2]. Па іншай версіі, Імрэ - гэта венгерскі варыянт нямецкага імя Эмерых[3]. У маладосці яго настаўнікам быў Святы Гелерт, які выхоўваў прынца ў строгім і аскетычным духу. Іштван I бачыў у Імрэ свайго пераемніка, пісаў для яго павучання, у якіх выкладаў саветы па кіраванні дзяржавай і планаваў у канцы жыцця зрабіць яго сваім суправіцелем. Існуе паданне, што Імрэ даў у кафедральным саборы Веспрэма зарок цноты[4].

Ва ўзросце 31 года Імрэ загінуў ад нападу кабана падчас палявання ў Трансільваніі на тэрыторыі сучаснага румынскага жудзеца Біхор. Быў пахаваны ў каралеўскім магільным склепе ў Секешфехервары. Аж да пачатку турэцкага прыгнёту магіла Эмерыка была аб'ектам паломніцтваў. У 1083 годзе Імрэ быў кананізаваны папам Рыгорам VII адначасова са сваім бацькам. Дзень памяці ў Каталіцкай царкве — 4 лістапада. Галоўны іконаграфічны атрыбут — лілея, сімвал бязгрэшнасці.

Шанаванне святога Эмерыка прывяло да таго, што імя Эмерык (формы Эмеры, Эмары, Эмрык, Амерыкус, Амерыга) распаўсюдзілася па Еўропе паралельна з імем Генрых.[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]