Свіна (Польшча)
Выгляд
| Свіна | |
|---|---|
| польск. Świna | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 16 км |
| Вадацёк | |
| Выток | Шчэцінскі заліў |
| • Каардынаты | 53°50′21″ пн. ш. 14°22′53″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Балтыйскае мора |
| • Вышыня | 0 м |
| • Каардынаты | 53°55′38″ пн. ш. 14°16′47″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
|
|
|

Сві́на (польск.: Świna, ням.: Swine) — рака, якая падзяляе астравы Узедам і Волін і злучае Шчэцінскую лагуну з Памеранскай бухтай. З'яўляецца часткай эстуарыя Одры (праз Свіну ў моры трапляе да 75 % Одэрскай вады). Пры моцных вятрах з Балтыйскага мора напрамак цячэння ракі змяняецца. Даўжыня — каля 16 км, шырыня ад 100 да 1000 метраў.
У 1880 годзе ад выгіну Свіны на поўдзень ад Свінемюндэ праз востраў Узедам быў пракапаны канал Кайзерфарт, які аддзяліў ад Узедама новы востраў Карсібур.
У вусце Свіны знаходзіцца марскі порт Свінауйсце, вышэй па цячэнні маюцца малыя порты Пшытур і Карсібур. Адзіны мост цераз Свіну — Пястаўскі мост — размешчаны ў Свінауйсці.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свіна (Польшча)