Світанне (газета)
Выгляд
«Світанне» | |
---|---|
Тып | газета |
Краіна | |
Заснавана | 7 студзеня 1930 |
Спыненне публікацый | 31 студзеня 1930 |
Палітычная прыналежнасць | Змаганне |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
«Світа́нне» — газета Беларускага рабоча-сялянскага пасольскага клуба «Змаганне». Выдавалася 7 — 31 студзеня 1930 у Вільні на беларускай мове штотыднёва. На той час адзінае легальнае дэмакратычнае выданне, вакол якога групаваліся прадстаўнікі рэвалюцыйна-дэмакратычнага актыву і члены КПЗБ.
Асвятляла дзейнасць Таварыства беларускай школы, культурнае будаўніцтва ў БССР. Змяшчала публіцыстычныя артыкулы («Еўрапейскі сялянскі кангрэс», «Танец смерці», «Зноў голад у Заходняй Беларусі» і інш.), у якіх узнімаліся праблемы сацыяльна-эканамічнага становішча ў Заходняй Беларусі.
Выйшлі 4 нумары, усе канфіскаваны польскімі ўладамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- С. В. Говін. «Світа́нне» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).