Себасцьян Штоскопф
Себасцьян Штоскопф | |
---|---|
ням.: Sebastian Stoskopff | |
Род дзейнасці | мастак, гравёр па медзі |
Дата нараджэння | 13 ліпеня 1597[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лютага 1657[2][3] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | лютэранства |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Себасцьян Штоскопф (ням.: Sebastian Stoskopff; 13 ліпеня 1597, Страсбург — 10 лютага 1657, Ідштайн) — нямецкі (эльзаскі) мастак. Адзін з найбуйных нямецкіх майстроў нацюрморта першай паловы XVII стагоддзі. Лепшыя работы мастака сабраны ў музеях Страсбурга і Саарбрукена.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Себасцьян Штоскопф нарадзіўся 13 ліпеня 1597 года ў Страсбургу ў сям’і гарадскога кур’ера. У 15-гадовым узросце ён паказаў асаблівы талент у жывапісе і маляванні. Атрымаўшы падтрымку ў Гарадской рады Страсбурга, у 1614 годзе паступіў у навучанне да мясцовага мастака і гравёра Фрыдрыха Брэнтэля. У 1615 годзе, пасля смерці бацькі, быў пасланы для вучобы ў Ганау, да мастака Даніэля Саро, які жыў там (працы якога да нас не дайшлі). Пасля смерці Саро ў 1619 г. Штоскопф пераняў яго майстэрню і вучняў. Сярод гэтых вучняў быў і Іахім фон Зандрарт, аўтар першага трактата на нямецкай мове па гісторыі мастацтваў, выдатны мастак, сябар і памочнік С. Штоскопфа.
Пасля няўдалай спробы атрымаць від на жыхарства ў Франкфурце-на-Майне Штоскопф з’ехаў у Парыж, дзе жыў і працаваў з 1622 па 1639 г. Тут ён напісаў свае першыя буйнафарматныя працы — такія, як «Лета» і «Зіма». У 1629 годзе наведаў Венецыю, потым зноў вярнуўся ў Парыж. У 1639 годзе вярнуўся ў родны Страсбург, дзе ўступіў у мясцовую гільдыю мастакоў і гравёраў. С. Штоскопф разбагацеў і заваяваў вядомасць як выбітны майстар жывапісу. У 1646 годзе ён ажаніўся з прыёмнай дачкой сваёй малодшай сястры.
Пачынаючы з 1650 года, С. Штоскопф часта прыязджаў у Ідштайн, дзе жыў яго сябар, мецэнат і заступнік граф Іаган, адзін з нямецкіх феадальных князёў лютэранскага веравызнання (як і сам С. Штоскопф) і прыхільнік Евангелічнай уніі. Вялікую ролю ва ўсталяванні адносін паміж графам і мастаком адыграў І. фон Зандрарт. У 1657 годзе мастак быў забіты і абрабаваны гаспадаром гасцініцы і яго жонкай паблізу Ідштайна. Справа гэта раскрылася праз 20 гадоў пасля здзейсненага злачынства — у рамках працэсу над ведзьмакамі, у якім адказчыкамі былі таксама і ўладальнікі гасцініцы, якія першапачаткова абвясцілі смерць Штоскопфа як вынік празмернага спажывання алкаголю.
Зноскі
- ↑ Sebastian Stoskopff // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sebastian Stoskopff // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.