Севярына Віславух (пісьменніца)
Севярына Віславух | |
---|---|
польск.: Seweryna Wysłouchowa | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 снежня 1869 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лютага 1918 (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Альфонс Скаржынскі[d] |
Муж | Антоні Ісідар Віславух[d] |
Дзеці | Севярын Віславух, Францішак Віславух і Віктар Віславух[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мастачка, паэтка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Севяры́на Віславу́х са Скаржынскіх (польск.: Seweryna Wysłouch; 26 снежня 1869, Студзенец[d], Мазавецкае ваяводства — 11 лютага 1918, Кіеў) — польская грамадская дзяячка, паэтэса, пісьменніца, мастачка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіла са шляхецкага роду Скаржынскіх герба «Бонча». Нарадзілася ў сям’і Альфонса Скаржынскага (1830—1907) і Севярыны з Ціхоньскіх (1838—1893).
Пісала навелы і вершы, стварыла серыю паштовак з патрэтамі нацыянальных герояў і кароткімі вершамі ўласнага аўтарства. Была адной з ініцыятарак будаўніцтва «Дому здароўя» для незаможнай моладзі. Большасць яе прац захавалася толькі ў машынапісах. Памерла ў Кіеве, куды выехала разам з дзецьмі ў вайну.
З мужам Антоніем Ісідорам Віславухам мелі дзевяцёх дзяцей. Муж у 1940 годзе арыштаваны ў Пярковічах, знік без вестак.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Wysłouchowie z Pirkowicz, Anna Ostrowska z domu Wysłouch
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Севярына Віславух (пісьменніца)