Севярын Мікалай Ромер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Севярын Мікалай Ромер
маршалак шляхты Гродзенскага павета

Нараджэнне 9 мая 1820(1820-05-09)
Смерць 2 кастрычніка 1885(1885-10-02) (65 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Аляксандр Ромер[d]
Бітвы
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 3 ступені

Севярын Мікалай Ромер (9 мая 1820 — 2 кастрычніка 1885) — апошні маршалак шляхты Гродзенскага павета, паўстанцкі касір Гродзенскага павета.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Аляксандра. Быў уласнікам маёнтка Губінка ў Гродзенскім павеце. Знаходзіўся на дзяржаўнай службе, меў ордэн Св. Ганны 3-й ступені. Займаўся прадпрымальніцтвам, пабудаваў на Дамініканскай (цяпер Савецкай) вуліцы ў Гродне ўласны гатэль.

Пасля пачатку паўстання заняў пасаду касіра паўстанцкай арганізацыі ў Гродзенскім павеце. У красавіку ці маі (па новаму стылю) 1863 г. у гатэлі Ромера адбыўся сход членаў гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі па раскладцы падаткаў на памешчыкаў пад кіраўніцтвам С. Солтана. Спачатку сабраліся ў нумары Юндзіла, які тут жыў: Солтан, Камінскі, Багатка, князь Чацвярцінскі, Э. Заблоцкі. Юндзіл здаў сабраныя 3000 руб. срэбрам ваяводскаму касіру Багатцы, Мілевіч схадзіў у сваю кватэру і прынёс 10 нумар газеты «Рух». У сходзе ўдзельнічалі, акрамя вышэй названых: Мілевіч, Каліноўскі, Ромер, Рэдых, Вайсятыч, Дашкевіч, Сільвестровіч. Жонка С. Ромера Тэадора кіравала жаночай арганізацыяй, збірала сродкі і медыкаментаў для паўстанцаў.

С. Ромер быў высланы ў Томскую губерню, яго жонка ў Казанскую, аднак паехала за мужам. Ромеры ў Табольску, адкуль праз шмат гадоў вярнуліся на радзіму. Пахаваны С. Ромер у мястэчку Лішкава на тэрыторыі сучаснай Літвы. Гатэль Ромера, канфіскаваны і праданы ўладамі, хаця і называўся «Маскоўскі», аднак сярод гродзенцаў яго доўга называлі «гатэлем Ромера», або «гатэлем паўстанцаў».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вашкевіч А. Адрасы паўстання 1863—1864 у Гародні і на Гарадзеншчыне. Гародня: Гарадзенская бібліятэка, 2013. С.5.
  • Швед В. В. Гродзенскія адрасы паўстанцаў 1863—1864 гг. // Горад Святога Губерта. Выпуск VII. Гродна, 2013 г. С.142.

Спасылка[правіць | правіць зыходнік]