Лішкява
Вёска
| ||||||||||||||||||||||
Лішкява (літ.: Liškiava), традыцыйная беларуская назва — Лішкаў[1][2], або Лішкава — вёска ў Літве, на левым беразе ракі Нёман. Уваходзіць у склад Мерацкай сянюніі Варэнскага раёна Алітускага павета. Насельніцтва 65 чал. (2001). Знаходзіцца за 9 км ад Друскінінкая.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У канцы XIV стагоддзя вялікі князь Вітаўт распачаў тут будову мураванага замка. Аднак пасля Грунвальдскай бітвы (1410) Лішкаў страціў сваё абарончае значэнне і замак застаўся недабудаваным. Гістарычна мясцовасць уваходзіла ў склад Гарадзенскага павета[1] Троцкага ваяводства.
Першая царква ў Лішкаве з канца XVI стагоддзя да 1624 года была пратэстанцкай. У 1694 годзе войскі Уладзіслаў Юрый Касілаў з жонкай Крысцінай (з Гібеляў) заснавалі ў вёсцы кляштар дамініканцаў. У 1704—1741 гадах пры кляштары збудавалі мураваны касцёл Найсв. Тройцы[1].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лішкаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце. У 1796 расійскія ўлады скасавалі дамініканскі кляштар, касцёл працягваў дзейнічаць як парафіяльны.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лішкаў апынуўся ў складзе Літвы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1827 — 354 чал.; 1897 — 613 чал.
- XX стагоддзе: 1923 — 407 чал.; 1959 — 318 чал.; 1970 — 203 чал.; 1979 — 135 чал.; 1980 — 140 чал.; 1986 — 114 чал.; 1989 — 105 чал.
- XXI стагоддзе: 2001 — 65 чал.
Турыстычная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Замчышча
- Касцёл Найсв. Тройцы і кляштар дамініканцаў (1704—1741)
- Могілкі хрысціянскія
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Літаграфія з акварэлі
-
Б. Пуц паводле В. Германа, 1868
-
Каляровая версія
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лішкаўскі кляштар дамініканцаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 214. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Liszków // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 324.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лішкява
- Liškiavos kultūros centras