Сейд
Сейд (саам.: seidd, sieidi, фінск.: seita, шведск.: sejte, руск.: сейд) — археалагічны аб'ект, старажытнае сакральнае месца. Звычайна ўяўляе сабою натуральныя або штучныя канструкцыі з камянёў. Сейды распаўсюджаны на поўначы Еўропы.
Сейды звычайна звязваюць з традыцыйнымі вераваннямі саамаў. Лічыцца, што яны месціліся каля саамскіх паселішчаў і з'яўляліся цэнтрамі ахвярапрынашэнняў.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сейд
- Сейды Лапландыі
- Сейды Карэліі Архівавана 8 жніўня 2015.
- Сейды Кольскага паўвострава