Перайсці да зместу

Сейлемскі дзяржаўны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сейлемскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Salem State University
Арыгінальная назва англ.: Salem State University
Заснаваны 1854
Студэнты 7 242[1]
Краіна
Размяшчэнне Сейлем, Масачусетс, ЗША
Сайт salemstate.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сейлемскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Salem State University) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сейлем у штаце Масачусетс, ЗША.

Універсітэт прапануе шырокі выбар ступеняў бакалаўра і магістра, а таксама аспірантуры па больш чым 40 акадэмічных дысцыплінах.

Сейлемскі дзяржаўны ўніверсітэт быў заснаваны ў 1854 годзе як нармальная школа пад кіраўніцтвам Гарацыя Мана ў яго намаганнях па забеспячэнні даступнай педагагічнай адукацыі па ўсёй краіне. Школа была чацвёртай падобнай вучэльняй, якая адкрылася ў штаце Масачусетс, і толькі дзесятай у ЗША.

У 1898 годзе ў вучэльні сталі разам навучацца жанчыны і мужчыны, хаця колькасць мужчын заставалася невялікай да адкрыцця адукацыйнай праграмы ў галіне камерцыйнай адукацыі ў 1908 годзе, якая спалучала бізнес-практыку з педагагічнай падрыхтоўкай. У 1921 годзе дзяржава дазволіла такім вучэльням прапаноўваць чатырохгадовыя праграмы атрымання ступені бакалаўра, першай з якіх была прапанавана менавіта камерцыйная адукацыя.

У 1960 годзе школа была перайменавана ў Сейлемскі дзяржаўны каледж пасля таго, як атрымала права прапаноўваць розныя ступені бакалаўра гуманітарных навук і ступені бакалаўра у галіне бізнесу.

26 ліпеня 2010 года губернатар штата Масачусетс Дэвал Патрык падпісаў закон, паводле якога Сейлемскі дзяржаўны каледж і восем іншых дзяржаўных навучальных устаноў штата атрымалі статус універсітэта. Школа афіцыйна стала Сейлемскім дзяржаўным універсітэтам 26 кастрычніка 2010 года.

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.