Перайсці да зместу

Сейлем (Масачусетс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Сейлем
англ.: Salem
42°31′01″ пн. ш. 70°53′55″ з. д.HGЯO
Краіна
Кіраўнік Dominick Pangallo[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1626
Першая згадка 1626
Вышыня цэнтра 8 ± 1 м
Часавы пояс UTC-5 і UTC-4
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 44 480 чал. (1 красавіка 2020)[2]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 01970 і 01971
salem.com (англ.)
Паказаць/схаваць карты
Сейлем (Масачусетс) (ЗША)
Сейлем (Масачусетс)
Сейлем (Масачусетс)

Сейлем, Салем (англ.: Salem) — горад ў акрузе Эсэкс, штат Масачусетс, да 1999 года — адзін з адміністрацыйных цэнтраў акругі. Прыгарад Бостана, уваходзіць у агламерацыю Вялікага Бостана[3].

Насельніцтва — 40 407 чалавек (2000 год), з якіх 85,37 % — белыя, 3,15 % — афраамерыканцы, каля 2 % жыхароў маюць азіяцкае паходжанне. 24,2 % жыхароў — да 18 гадоў, 11,5 % — старэйшыя за 65. 9,7 % гараджан жывуць за рысай беднасці.

Сейлем — адзін з найстарэйшых гарадоў Новай Англіі, паселішча было заснавана рыбакамі ў 1626 годзе на паўднёвым захадзе ад паўвострава Кейп-Эн. Названы ў гонар Іерусаліма. Праз тры гады ў горадзе была арганізавана першая ў новым свеце царква кангрэгацыяністаў, у якой пастарам служыў Роджэр Уільямс — заснавальнік Род-Айлендскай калоніі[4].

Карта Сейлема 1820 года.

Стары Сейлем быў вядомы строгасцю сваіх пурытанскіх нораваў. Самай яркай праявай пурытанскай нецярпімасці сталі расправы над «ведзьмамі», учыненыя мясцовымі жыхарамі ў 1692—1693 гадах. Так, кіраўніком горада было абвешчана паляванне на ведзьмаў, яно доўжылася прыблізна паўтара года. Пра норавы сейлемцев таго часу апавядае пісьменнік Натаніэль Готарн, які нарадзіўся ў гэтым горадзе, у сваім рамане «Пунсовая літара» (1850).

У XVIII і XIX стагоддзях Сейлем быў найбуйнейшым у Новай Англіі цэнтрам марскога гандлю і суднабудавання. Падчас канфлікта з Англіяй станавіўся цэнтрам каперскай дзейнасці. Сур’ёзны ўдар па яго дабрабыту нанеслі разрыў гандлёвых сувязяў з Брытаніяй і надзвычай вузкая гавань[5].

У 1914 годзе ў горадзе адбыўся буйны пажар.

Сёння ў горадзе развіты турызм (прывабай для турыстаў служыць містычны арэол вакол гістарычнага працэсу над «салемскімі ведзьмамі» — як спадчына, у горадзе цяпер маецца каля 15 тыс. «ведзьм»). У Салеме знаходзіцца каледж Сейлем-Стэйт, найбуйнейшы ў штаце дзяржаўны каледж.

ГодКолькасць
2000 40 407
2010 41 340 [6][7]
2020 44 480 [2]

У Сейлеме захавалася вялікая колькасць старадаўніх будынкаў каланіяльнай і раннефедэральнай эпохі:

  • Дом ведзьмаў (каля 1670), у якім слухаўся працэс над ведзьмамі.
  • Дом Пікерынга (1651) — самы стары ў ЗША дом, які займае адно і тое жа сямейства.
  • Музей Готарна ў доме, дзе ён нарадзіўся (пабудаваны каля 1740 года).
  • Дом аб сямі франтонах (1668) — праслаўлены Готарнам у аднайменным рамане.
  • Паладыянскія будынкі, спраектаваныя з 1780-х па 1810-я гады сейлемскім гарадскім архітэктарам Сэмюэлам Макінтайрам.
  • Вёска першапраходцаў (Pioneer Village) — макет горада ў тым выглядзе, які ён меў у першыя дзесяцігоддзі свайго існавання.

Музей Пібодзі, былы Музей Пібодзі ў Сейлеме.

Вядомыя людзі

[правіць | правіць зыходнік]

У Сейлеме нарадзіліся мастачка Фідэлія Брыджэс, мастак-імпрэсіяніст Фрэнк Бэнсан і Стывен Генры Філіпс, юрыст, палітык, дзяржаўны дзеяч, генеральны пракурор штата Масачусетс.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://www.salemnews.com/news/incredible-opportunity-pangallo-sworn-in-as-salems-new-mayor/article_9a558e8a-fcb5-11ed-a1a2-9740bf1e3f05.html
  2. 1 2 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
  3. Салем – город ведьм и колдунов (руск.). Яндекс Дзен | Платформа для авторов, издателей и брендов. Праверана 23 жніўня 2020.
  4. Путешественник. Салем в штате Массачусетс - город колдовства и магии (руск.). Таинственные и необычные места планеты (7 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2020. Праверана 23 жніўня 2020.
  5. Город ведьм Салем, его страшная история и интересное настоящее (руск.). Ваш Дом (20 красавіка 2018). Праверана 23 жніўня 2020.
  6. United States Census 2010 Праверана 9 ліпеня 2020.
  7. United States Census 2010 / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 10 мая 2022.