Сейрыяй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мястэчка
Сейрыяй
літ.: Seirijai
Герб
Герб
Касцёл
Касцёл
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1383
Ранейшыя назвы
Сярэя
Вышыня цэнтра
140 м
Насельніцтва
788 чалавек (2011)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-67010
Сейрыяй на карце Літвы
Сейрыяй (Літва)
Сейрыяй

Сейры́яй[1] (літ.: Seirijai, традыцыйнаяя беларуская назва — Сярэя[2]) — мястэчка ў Лаздзіяйскім раёне Алітускага павета Літвы. Цэнтр Сейрыяйскай сянюніі. Размешчана за 20 км на ўсход ад Лаздзіяя. Насельніцтва на 2011 год — 788 чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Сярэя ўпамінаецца ў XVI ст. У гэты час яна ўваходзіла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У 1537 годзе ў Сярэі збудавалі касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Сярэя апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Сувалкаўскай губерні.

На 1827 год у Сярэі было 279 будынкаў, на 1880 год — 215.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Сярэя апынулася ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 1909 чал.; 1880 год — 1094 чал.[3]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 788 чал.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Маці Божай Шкаплернай (1584)

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Сінагога (XIX ст.)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

У мястэчку памёр савецкі літоўскі дзяржаўны і партыйны дзеяч, дыпламат Казіс Прэйкшас[ru] (1903—1961).

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 87.
  3. Chlebowski B. Sereje // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. S. 442.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]