Перайсці да зместу

Лаздзіяй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Лаздзіяй
літ.: Lazdijai
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1561
Горад з
Плошча
  • 4,8 км²
Вышыня цэнтра
126 м і 123 м
Тып клімату
Насельніцтва
  • 3 895 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+370) 318
Паштовыя індэксы
LT-67001
Афіцыйны сайт
Лаздзіяй на карце Літвы
Лаздзіяй (Літва)
Лаздзіяй

Лаздзіяй (літ.: Lazdijai, беларуская назва — Лаздзе́я[2]) — горад у Алітускім павеце Літвы, на рацэ Кірсна. Адміністрацыйны цэнтр Лаздзіяйскага раёна. Размешчаны на поўдні краіны, за 52 км ад Аліты, за 7 км ад мяжы з Польшчай. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горада належыць да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.

Этымалогія назвы

[правіць | правіць зыходнік]

Назва горада паходзіць ад рэчкі Лязда (цяпер Райшупіс).

Першае пісьмовае згадванне пра Лаздзею датуецца 1532 годам[3]; гаспадарскі двор, цэнтр староства Троцкага павета. У 1560 годзе вялікі князь літоўскі Жыгімонт II Аўгуст заснаваў тут мястэчка. Каля 1570 года ў Лаздзеі збудавалі драўляны касцёл, пры якім з 1571 года дзейнічала парафіяльная школа.

17 мая 1597 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Лаздзеі Магдэбургскае права[4] і герб з выявай лася, пад якім тры перакрыжаваныя ключы.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынулася ў складзе Прусіі, з 1807 года — у Расійскай імперыі. У 1857, 1879, 1922 і 1923 гадах цярпела ад пажараў.

З 1918 года — у складзе Літвы, з 1940 года — у Літоўскай ССР.

11 ліпеня 1994 года згодна з указам літоўскага прэзідэнта гарадскі герб зноў атрымаў афіцыйны статус.

Год Колькасць
1800 1 517
1896 3 151
1897 2 538
1923 2 364 [5]
1959 3 109 [5]
1970 3 928 [5]
1974 4 100
1976 4 300
1979 4 634 [5]
1989 5 593 [5]
2001 5 131 [1]
Год Колькасць
2001 5 140 [5]
2002 5 125 [1]
2003 5 113 [1]
2004 5 055 [1]
2005 5 027 [5]
2005 4 973 [1]
2006 4 914 [5]
2006 4 828 [1]
2007 4 862 [5]
2007 4 753 [1]
2008 4 811 [5]
Год Колькасць
2008 4 683 [1]
2009 4 781 [5]
2009 4 642 [1]
2010 4 793 [5]
2010 4 631 [1]
2011 4 531 [5]
2011 4 524 [1]
2012 4 425 [5][1]
2013 4 396 [5][1]
2014 4 357 [5][1]
2015 4 244 [5][1]
Год Колькасць
2016 4 175 [5][1]
2017 3 977 [6]
2018 3 740 [1]
2019 3 686 [7]
2020 3 626 [7]
2021 4 016 [1]
2022 3 929 [7]
2023 3 895 [1]
  • Касцёл Св. Яна Хрысціцеля (1894—1895)
  • Могілкі: старыя каталіцкія, евангеліцкія

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. ЭнцВКЛ 2010, с. 298.
  3. ЭнцВКЛ 2010.
  4. Аляксей Шаланда. Радавод і герб зямян Гродзенскага павета Пуціўлянінаў Свяцкіх у другой палове ХVІ—ХVIII ст. // «Герольд Litherland» № 1 (1). — Гродна, 2001. [1] Архівавана 11 снежня 2007.
  5. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с http://pop-stat.mashke.org/lithuania-cities.htm
  6. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  7. а б в Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
  8. http://www.lukow.pl/o-miescie/wspolpraca-zagraniczna