Гасподняя армія супраціўлення
Гасподняя армія супраціўлення | |
---|---|
Ідэалогія | хрысціянскі нацыяналізм |
Этнічная прыналежнасць | ачолі |
Лідары | Джозеф Коні |
Актыўная ў | |
Сфарміравана | 1987 |
Праціўнікі |
![]() ![]() ![]() ![]() |
Удзел у канфліктах | Паўстанне Гасподняй арміі супраціўлення |
Гасподняя армія супраціўлення, ГАС (англ.: Lord’s Resistance Army, LRA) — угандыйская нацыяналістычная паўстанцкая групоўка. Рэкрутуе сваіх салдат з прадстаўнікоў народнасці ачолі. Таксама разглядаецца як дэструктыўная секта[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Рух заснаваны ў 1987 годзе Джозефам Коні, які абвясціў сябе прарокам, голасам Святога Духа і маральным пераемнікам Эліс Лаквены[2].
Спярша групоўка насіла назву «Угандыйская народна-дэмакратычная хрысціянская армія», затым — «Угандыйская хрысціянска-дэмакратычная армія». З пачатку 1990-х рух носіць сваю сучасную назву.
Базы і апорныя пункты баевікі размясцілі ў Паўднёвым Судане і на сумежных з Угандай тэрыторыях ДР Конга[3].
14 снежня 2008 года ўзброеныя сілы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і Уганды пачалі сумесную ваенную аперацыю супраць ГАС[4].
У 2011 года ЗША накіравалі войскі для дапамогі краінам у барацьбе з паўстанцамі[5][6].
Ідэалогія і палітыка
[правіць | правіць зыходнік]З самага пачатку існавання групоўка змагалася супраць урада Ёверы Мусевені за ўсталяванне ва Угандзе тэакратычнага рэжыму, заснаванага на 10 біблейскіх запаведзях.
У ідэалогіі арганізацыі элементы хрысціянскага вучэння спалучаюцца з традыцыйнымі афрыканскімі вераваннямі.
Паводле саміх баевікоў, яны маюць наступныя мэты[7]:
- Зрынуць дыктатуру і спыніць прыгнёт народа
- Аднавіць у краіне шматпартыйную дэмакратыю
- Пакласці канец зневажанню чалавечых правоў і прыніжэнню чалавечай годнасці жыхароў Уганды
- Забяспечыць мір і бяспеку ў краіне
- Забяспечыць адзінства, суверэннасць і эканамічны росквіт дзяржавы
- Не дапусціць дыскрымінацыі людзей, незадаволеных парадкамі, усталяванымі ва Угандзе АГС
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БЭ 2006, p. 435.
- ↑ Otti 'executed by Uganda rebels' . Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2007. Праверана 21 снежня 2007.
- ↑ Uganda LRA rebels given ultimatum . Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2017. Праверана 20 снежня 2007.
- ↑ Lenta.ru: В мире: В Демократической республике Конго разбился истребитель ВВС Уганды . Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 28 студзеня 2012.
- ↑ Lenta.ru: Америка: Маккейн обвинил Обаму во втягивании США в новую войну . Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2012. Праверана 28 студзеня 2012.
- ↑ На плечах «Армии Бога» войска США вошли в Конго — Известия . Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2012. Праверана 28 студзеня 2012.
- ↑ Интервью с Винсеном Отти . Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2007. Праверана 6 снежня 2009.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тоталитарная секта // Большая энциклопедия: В 62 томах. — М.: Терра, 2006. — Т. 50. — С. 427, 435. — 592 с. — ISBN 5-273-00432-2.