Шавінізм
Шавіні́зм (фр.: chauvinisme) — ідэалогія і палітыка агрэсіўнага нацыяналізму, пропаведзь нацыянальнай выключнасці і перавагі.
Таксама, тэрмін можа выкарыстоўвацца для пазначэння ідэалогіі і практыкі гендарнай перавагі (мужчынскі/жаночы шавінізм), інакш названага сексізмам. У такім значэнні быў уведзены ў абарачэнне ў заходніх краінах у 1960-я ў асяроддзі прыхільнікаў фемінізма.
Паходжанне тэрміна
[правіць | правіць зыходнік]Паняцце шавінізм увайшло ў еўрапейскі ўжытак пасля напалеонаўскай эпохі. Міфічны салдат імператарскага войска Нікола Шавэн (Nicolas Chauvin), атрымалы ўзнагароду за адданую службу ад самога Напалеона, быў настолькі заўзятым змагаром імперскага нацыяналізму, што ў паслянапалеонаўскай Францыі стаў героем камедыі 1831 г. братоў Карла-Тэадора і Жана-Іпаліта Каньяр «Трохкаляровая кукарда», а яго імя стала з тых часоў намінальным.
Шавінізм і нацыяналізм
[правіць | правіць зыходнік]У адрозненне ад нацыяналізму, шавінізм выяўляецца толькі ў дамінуючай, панавальнай нацыі.
Раней шавінізм было прынята лічыць формай нацыяналізму, але цяпер даследчыкі нацыяналізму праводзяць мяжу паміж нацыяналізмам, уяўлялым з сябе амбівалентную самаідэнтыфікацыю этнаса, і шавінізмам, дзе самаідэнтыфікацыя групы ствараецца «ад адваротнага».
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ігар Кон «Психология предрассудка» — падрабязны матэрыял аб сацыяльна-псіхалагічных каранях шавінізма