Селеніт
Выгляд
Селеніт | |
---|---|
Формула | CaSO4•2H2O |
Сінгонія | манаклінная |
Колер | белы, шэры |
Колер рысы | белая |
Цвёрдасць | 1,5—2,0 |
Спайнасць | Дасканалая па {010} |
Шчыльнасць | 2,31—2,33 г/см³ |
Селені́т, сацінавы шпат — марфалагічная разнавіднасць мінерала гіпс, адрозніваецца характэрнай паралельна-кудзелістай будовай агрэгатаў. Селеніт часам памылкова называюць «Месяцавым каменем», у перакладзе са стар.-грэч.: σελήνη азначае «Месяц» (не блытаць з мінералам адулярам — месяцавым каменем). Назву таксама можна аднесці да імя Селены — багіні Месяца ў старажытнагрэчаскай міфалогіі.
Вырабны камень.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Селеніт, сацінавы шпат // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 306. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Селенит // Каталог Минералов (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Селеніт