Перайсці да зместу

Сем ружаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сем ружаў
Жанр Зборнік казак
Аўтар Надзея Ясмінска
Дата першай публікацыі 2015
Выдавецтва Галіяфы
Колькасць старонак 104
Ілюстратар Кацярына Дубовік
Электронная версія
ISBN 978-985-7021-84-0

«Сем ружаў» — зборнік казак. Аўтар кнігі — Надзея Ясмінска, ілюстратар — Кацярына Дубовік. Выдавецтва «Галіяфы», 2015 год. Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Кніга складаецца з сямі чароўных гісторый, якія распавядаюць пра каханне і сяброўства, адвагу, незвычайныя прыгоды і сапраўдныя цуды.

Галоўныя гераіні кнігі — сем дзяўчынак, якім чарадзейкі падаравалі сем ружаў. Пунсовую мусіла знайсці самая цікаўная дзяўчынка, жоўтую — самая кемлівая, белую — самая адданая, кармінавую — самая добрая, блакітную — сціплая, залатую — моцная духам, чорную — самая адважная. Чароўную атмасферу на страронках кнігі ствараюць зачараваныя замкі, эльфы і чарадзейкі, адважныя рыцары і прынцэсы, волаты і гномы...[1].

Змест[правіць | правіць зыходнік]

  1. Таямніца Густога лесу, або з чаго ўсё пачалося.
  2. Пунсовая Ружа і сад вядзьмаркі.
  3. Жоўтая Ружа і лясная чарадзейка.
  4. Белая Ружа і чорны рыцар.
  5. Кармінавая Ружа і кароль эльфаў.
  6. Блакітная Ружа і скарб волаткі.
  7. Залатая Ружа і чароўны калодзеж.
  8. Чорная Ружа і вандроўны музыка[2].

Агучка кнігі[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2021 года кніга «Сем ружаў» была агучана аўдыёпраектам «Кніжны воз». Агучылі кнігу: Алена Сідарава, Крысціна Дробыш, Андрэй Мілюхін[3]. Музыку стварыў Лёнік Паўлёнік[4].

Прэміі і адзнакі[правіць | правіць зыходнік]

  • 2016 год — кніга стала лаўрэатам першай «Прэміі Цёткі» адразу ў двух намінацыях, «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» і «Найлепшае мастацкае афармленне»[5].
  • 2019 год — кніга ўвайшла ў ТОП-10 (паводле Еўрарадыё), якія варта чытаць дзецям па-беларуску[6].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Людміла Рублеўская. Надзея Ясмінска. Сем ружаў. Мінск, Галіяфы, 2015. СБ. Беларусь сегодня (19 лістапада 2016). Праверана 20 лістапада 2023.
  2. Сем ружаў. knihi.by (18 чэрвеня 2015). Праверана 20 лістапада 2023.
  3. Сем ружаў. Беларускія аўдыёкнігі (18 чэрвеня 2021). Праверана 20 лістапада 2023.
  4. Сем ружаў. Кніжны воз (18 чэрвеня 2021). Праверана 20 лістапада 2023.
  5. Названыя першыя лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Цёткі. Наша Ніва. Праверана 10 лютага 2018.
  6. Топ-10 кніг, якія варта чытаць дзецям па-беларуску. Еўрапейскае радыё для Беларусі (8 лістапада 2019). Праверана 20 лістапада 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавыя відэафайлы
Буктрэйлер да кнігі