Перайсці да зместу

Надзея Ясмінска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Надзея Ясмінска
Надзея Карэліна[1]
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Ясмінска
Дата нараджэння 4 чэрвеня 1985(1985-06-04) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Беларусь
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік
Гады творчасці з 2006
Жанр фэнтэзі, казкі
Дэбют п’еса «В одну новогоднюю ночь» (руск.)
Прэміі
yasminska.com

Надзея Ясмінска (нар. 4 чэрвеня 1985, Мінск) — беларуская пісьменніца, драматург. Піша на рускай і беларускай мовах для дзяцей[1].

Закончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Маркетынг». Пасля магістратуры выкладала розныя аспекты рэкламы ў БДЭУ[2].

У 2006 годзе напісала першую п’есу-казку «У адну навагоднюю ноч». П’еса стала лаўрэатам адкрытага рэспубліканскага конкурсу драматургічных твораў для дзяцей і падлеткаў «Дзіцячы свет такі багаты» (2006) і была апублікавана ў зборніку «Малеча гном» (2007). Першай асобнай кніжкай пісьменніцы стаў зборнік фэнтэзі-вершаў «Зялёныя песні Эрмінтыі», выпушчаны беларускім выдавецтвам «Галіяфы» ў 2012 годзе.

У 2015 годзе ў выдавецтве «Галіяфы» выйшаў зборнік казак для дзяцей «Сем ружаў» — другая кніга з цыклу «Хронікі густога лесу». Кніга стала ўладальніцай прэстыжнай літаратурнай «Прэміі Цёткі» ў 2016 годзе — за лепшы тэкст для дзяцей і падлеткаў і за лепшае мастацкае афармленне (мастак — Кацярына Дубовік)[2].

Апавяданні і казкі пісьменніцы публікаваліся ў часопісах «Цветные строчки», «Вокзал», «Микролит», «Дошкольное образование».

  • «Зелёные песни Эрминтии» (выд. «Галіяфы», Мінск, 2012) — фэнтэзі-вершы
  • «Рыцарь с чистым именем» (выд. «Галіяфы», Мінск, 2013)
  • «Книгармония» (выд. «Более другое», Санкт-Пецярбург, 2013)
  • «Ежедневник лёгкой жизни» (выд. «Питер», Санкт-Пецярбург, 2016)
  • «Сем ружаў» (выд. «Галіяфы», Мінск, 2015). У 2016 годзе кніга была ўзнагароджаная прэміяй Цёткі адразу ў дзвюх намінацыях[3].
  • «Бусинки и капли» (выд. «Более другое», Санкт-Пецярбург, 2016)
  • «Восковой волшебник» (выд. «Чатыры чвэрці», Мінск, 2017)
  • «Заклинатель единорогов» (выд. «Аквилегия-М», Масква, 2018). У міжнародным конкурсе «Новая дзіцячая кніга» ўсерасійскага выдавецтва «РОСМЭН» рукапіс «Заклінальнік адзінарогаў» атрымаў узнагароду чытацкага галасавання[1][4].
  • «Чаму Меша не мае хаты» (выд. «Кнігазбор», Мінск, 2018)
  • «Хранитель чародеев» (выд. «Аквилегия-М», Масква, 2018)
  • «Косматое сердце» (выд. «Аквилегия-М», Масква, 2018)
  • «Дом цікаўных казак» (выд. «Галіяфы», Мінск, 2018)
  • «Пацеркі і кроплі» (выд. «Янушкевіч», Мінск, 2018)
  • «Море в чемодане» (выд. «Чатыры чвэрці», Мінск, 2019)
  • «Восковой волшебник» (выд. «Аквилегия-М», Масква, 2019 — перавыданне)
  • «Чароўныя ніткі пані Яніны» (выд. «Чатыры чвэрці», Мінск, 2020)
  • «Сподачак для цмока» (выд. «Кнігазбор», Мінск, 2020)
  • «Почему у Меши нет дома?» (выдавецкі дом «Городец», Масква, 2020)
  • «Мурмузік. Казка пра незвычайнага коціка» (выд. «Чатыры чвэрці», Мінск, 2021)
  • «Круглыя казкі» (зборнік казак). Маст. М. Вярцейка. Мінск : Тэхналогія, 2022. — 30 с.
  • «Снегурумі» (выд. «Попурри», Мінск, 2023)
  • «Вітражнае акенца» (апавяданне) // «Мінск назаўжды. Зборнік» (выд. «Янушкевіч», Мінск, 2018)
  • «В одну новогоднюю ночь» — п’еса ў трох дзеях. Лаўрэат адкрытага рэспубліканскага конкурсу драматургічных твораў для дзяцей і падлеткаў «Дзіцячы свет такі багаты» (2006). Апублікаваная ў зборніку п’ес «Малеча гном» і пастаўленая Камерным драматычным тэатрам Мінска ў 2015 пад назвай «Тайна новогодней ночи, или Похититель снов».
  1. а б в Эліна Сівак. Творчы чалавек гэта дзіця, якое выжыла. Звязда (6 снежня 2017). Праверана 25 снежня 2020.
  2. а б Надея Ясминска — о писателе. Праверана 25 студзеня 2023.
  3. Названыя першыя лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Цёткі. Наша Ніва. Праверана 25 снежня 2020.
  4. 26 лістапада ў «Акадэмкнізе» — аўтограф-сесія дзіцячай пісьменніцы Надзеі Ясмінскай. Наша Ніва (26 лістапада 2018). Праверана 25 снежня 2020.