Прэмія Цёткі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прэмія Цёткі
Выява лагатыпа
Тып літаратурная прэмія[d]
Заснавальнік Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, фонд «Вяртанне»
Заснаванне 2015
Узнагарода за найлепшую кнігу на беларускай мове для дзяцей і падлеткаў, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі
Краіна  Беларусь
Першае ўзнагароджанне 2016
Сайт ciotka.by

Прэмія Цёткі — прэмія ў гонар беларускай пісьменніцы Алаізы Пашкевіч (псеўданім: Цётка). Заснавальнікі прэміі — РГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», дабрачынны фонд «Вяртанне» і Беларускі ПЭН-цэнтр. Заснавана ў канцы 2015 года, уручаецца з 2016 года[1]. Адзіная недзяржаўная беларуская літаратурная прэмія, якая даецца за дасягненні ў галіне дзіцячай літаратуры і кнігавыдання[2].

Прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай мове, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей. Уручацца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў (аўтару, незалежна ад роду літаратуры — проза, паэзія, драматургія), і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі (мастаку-ілюстратару кнігі)[1].

Пераможца ў кожнай з намінацыі атрымлівае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000 $ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ[3][4] (у выпадку калектыўнага аўтарства прэмія дзеліцца між усімі аўтарамі). Адпаведна палажэнню аб прэміі заяўляць кнігі на конкурс маюць права выдавецтвы, аргкамітэт прэміі, члены журы, сам аўтар або мастак[5].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам і дабрачынным фондам «Вяртанне». Апякункай прэміі за найлепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаў абраная Алаіза Пашкевіч (Цётка), аўтарка «Першага чытання для дзетак беларусаў», стваральніца першай беларускай школы ў Вільні, рэдактарка часопіса для дзяцей і моладзі «Лучынка». Упершыню прэмія была ўручана ў 2016 годзе. Лаўрэатамі першай прэміі Цёткі сталі Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі «Сем ружаў» і Кацярына Дубовік, ілюстратарка гэтай жа кнігі. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 3 мая ў прасторы «Корпус8»[6].

У 2020 годзе ўпершыню цырымонія ўручэння адбывалася без асобнага мерапрыемства. У сувязі з праблемамі з-за COVID-19 ва ўмовах часовай ізаляцыі ўсе абмеркаванні праходзілі анлайн[7]. 14 кастрычніка 2021 года, калі ў чарговы раз былі абвешчаны пераможцы Прэміі Цёткі, імпрэзы, прысвечанай дзіцячай літаратуры, таксама не было[8].

Лаўрэаты прэміі[правіць | правіць зыходнік]

2016 год[правіць | правіць зыходнік]

2017 год[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Уладзімір Арлоў, за кнігу «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»[10].
  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Павел Татарнікаў, за кнігу «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»[11].

2018 год[правіць | правіць зыходнік]

2019 год[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Вера Бурлак, за кнігу вершаў «Фантазюркі».
  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Кацярына Дубовік, за кнігу Надзеі Ясмінскай «Чаму Меша не мае хаты»[16].

2020 год[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Зараслава Камінская, за кнігу вершаў «Калядны стол. Некулінарная кніга».
  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Вераніка Шпак, за кнігу Генадзя Аўласенкі «Як зубраня „Зубраня“ наведала»[18].

2021 год[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Вольга Гапеева, за кнігу «Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі».
  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Валерый Славук, за кнігу «Вядзьмар, які рабіўся ваўком».

2022 год[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Названыя першыя лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Цёткі. Наша Ніва. Праверана 10 лютага 2018.
  2. Хадановіч А.. У Менску ўручылі прэмію імя Цёткі(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2021. Праверана 21 студзеня 2018.
  3. Заснаваная Прэмія Цёткі для дзіцячых пісьменнікаў і ілюстратараў. Беларускі ПЭН-цэнтр (15 верасня 2015). Праверана 10 лютага 2018.
  4. Стартуе новы сезон Прэміі Цёткі(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя. Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021. Праверана 10 лютага 2018.
  5. Палажэнне аб прэміі Цёткі(недаступная спасылка). Рада Беларускага ПЭН-цэнтра (23 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2018. Праверана 10 лютага 2018.
  6. Масла А.. Уганараваны пераможцы літаратурнай прэміі Цёткі. Sputnik (4 мая 2016). Праверана 4 лістапада 2021.
  7. Грушэцкі А.. Абвешчаны лаўрэаты літаратурай Прэміі Цёткі – 2020. Новы Час (16 кастрычніка 2020). Праверана 4 лістапада 2021.
  8. Абвешчаны пераможцы Прэміі Цёткі ў дзвюх намінацыях. Будзьма беларусамі! (14 лістапада 2021). Праверана 4 лістапада 2021.
  9. а б Масла А.. Уганараваны пераможцы літаратурнай прэміі Цёткі. Sputnik (4 мая 2016). Праверана 10 лютага 2018.
  10. Арцыбашава М., Гардзейчык В.. Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі Цёткі – за найлепшую кнігу для дзяцей. БелСат (2 мая 2017). Праверана 10 лютага 2018.
  11. Адкрыта падача заявак на Прэмію Цёткі для пісьменнікаў і ілюстратараў. Новы Час (21 снежня 2017). Праверана 10 лютага 2018.
  12. а б Абвешчаныя вынікі Прэміі Цёткі. Беларускі ПЭН-цэнтр (28 красавіка 2017). Праверана 10 лютага 2018.
  13. Абвешчаны вынікі Прэміі Цёткі. Новы Час (4 мая 2018). Праверана 2 лютага 2019.
  14. Грушэцкі А.. Журы Прэміі Цёткі абвясціла намінантаў. Новы Час (8 сакавіка 2018). Праверана 8 сакавіка 2018.
  15. Абвешчана журы прэміі Цёткі 2018. interfax.by (29 студзеня). Праверана 10 лютага 2018.(недаступная спасылка)
  16. Грушэцкі А.. Сталі вядомы імены лаўрэатаў Прэміі Цёткі. Новы Час (6 красавіка 2019). Праверана 6 красавіка 2019.
  17. Абвешчана журы Прэміі Цёткі 2019(недаступная спасылка). Саюз беларускіх пісьменнікаў (30 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2020. Праверана 2 лютага 2019.
  18. Грушэцкі А.. Абвешчаны лаўрэаты літаратурай Прэміі Цёткі – 2020. Новы Час (16 кастрычніка 2020). Праверана 21 кастрычніка 2020.
  19. Абвешчана журы новага сезону Прэміі Цёткі. Беларускі ПЭН-цэнтр (25 лютага 2020). Праверана 29 лютага 2020.
  20. penbelarus.org

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]