Сераарганічныя злучэнні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Серааргані́чныя злучэ́нні[1] — хімічныя злучэнні, малекулы якіх маюць атамы серы, злучаныя з атамамі вугляроду непасрэдна або праз гетэратамы (часцей за ўсё атамы кіслароду, азоту).

Да сераарганічных злучэнняў адносяцца тыолы, сульфакіслоты, арганічныя сульфіды і арганічныя сульфаты, сульфоніевыя злучэнні, сульфінавая кіслата і яе вытворныя, сульфаміды, гетэраараматычныя злучэнні (напрыклад тыяфен, тыазол) і інш. Шарока сераарганічныя злучэнні пашыраны ў прыродзе. Гэта амінакіслоты цыстэін, цысцін і метыямін, вітаміны тыямін, біяцын, ліпоевая кіслата.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Сераарганічныя злучэнні выкарыстоўваюцца ў прамысловасці ў якасці фарбавальнікаў, экстрагентаў, антыаксідантаў, растваральнікаў і інш. Многія прыродныя і штучныя сераарганічныя злучэнні выкарыстоўваюцца ў медыцыне (сульфамідныя прэпараты, антыбіётыкі пеніцылін і цэфаласпарын[1]).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]