Антыаксіданты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Антыаксіда́нты, антыакісляльікі — прыродныя ці сінтэтычныя рэчывы, якія затрымліваюць акісляльныя працэсы ў арганічных рэчывах.

Механізм дзеяння найбольш пашыраных антыаксідантаў (араматычных амінаў, фенолаў, нафтолаў, сульфідаў, фасфітаў) заснаваны на іх уласцівасці абрываць ланцуговую хімічную рэакцыю акіслення ў выніку ўзаемадзеяння з актыўнымі радыкаламі і прамежкавымі прадуктамі.

Прадухіляюць, напрыклад, стварэнне палімераў, асмаленне паліва, прагарканне тлушчаў і інш. Некаторым антыаксідантам уласцівы сінергізм.

Прыродныя антыаксіданты — вітаміны Е, выкарыстоўваюцца ў харчовай прамысловасці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]