Цыстэін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цыстэін
Агульныя
Сістэматычнае найменне α-аміна-β-тыяпрапіёнавая кіслата; 2-аміна-3-сульфанілпрапанавая кіслата
Скарачэнні Цыс, Cys, C
UGU, UGC
Хім. формула HO2CCH(NH2)CH2SH
Рацыянальная формула C3H7NO2S
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 121,16 г/моль
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 52-90-4
PubChem 5862
Рэг. нумар EINECS 200-158-2
SMILES
ChemSpider 5653

Цыстэі́н (α-аміна-β-тыяпрапіёнавая кіслата; 2-аміна-3-сульфанілпрапанавая кіслата) — заменная серазмяшчальная амінакіслата. У саставе многіх прыродных бялкоў і пептыдаў прысутнічае ў клетках усіх жывых араганізмаў. У арганізме чалавека і жывёл утвараецца з метыяніну і серыну, таксама шляхам аднаўлення цыстыну; у раслінах — з серыну і сульфідаў; у мікраарганізмах — з ацэтылсерыну і серавадароду.

Крышталічнае рэчыва з малекулярнай масай 121,16. Добра раставацца ў вадзе, аміяку, этаноле, воцатнай кіслаце. Лёгка акісляецца на паветры.

Уваходзіць у састаў актыўных цэнтраў многіх ферментаў, забяспечвае антыаксідантную ахову арганізма.

З цыстэіну ўтвараецца амінакіслата таўрын (яе выкарыстоўваюць для сінтэзу парных жоўцевых кіслот), піравінаградная кіслата і інш. Пры распадзе цыстэіну ў кішэчніку ўтвараюцца серавадарод і метылмеркаптан.

Выкарыстоўваецца ў медыцыне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]