Серабактэрыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Поліфілетычная група
Прыклад бактэрыяльнага мату Thioploca
Назва
Серабактэрыі
Статус назвы
не вызначаны
Бацькоўскі таксон
Дамены Бактэрыі (Eubacteria),
Археі (Archaea)
Прадстаўнікі

Серабактэ́рыі — бактэрыі, акісляючыя неарганічныя злучэнні серы і малекулярную серу (звычайна, серавадарод і іншыя злучэнні серы да сернай кіслаты).

Да серабактэрый адносяць шэраг фотатрофных пурпуровых і зялёных серабактэрый, тыёнавыя бактэрыі. Часцей за ўсё сустракаюцца нітчатыя серабактэрыі(Beggiatoa, Thiothrix) і аднаклетачныя (Thiospira, Thiovulum, Macromonas)[1].

Сустракаюцца у вадзе і грунце вадаёмаў, глебе, радовішчах серы і сульфідных мінералаў.

Карысныя ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Серабактэрыі ўдзельнічаюць у кругавароце серы ў прыродзе і паніжаюць утрыманне серы ў вадзе. Некаторыя з іх выкарыстоўваюцца ў працэсе вышчалочвання металаў з руды (гідраметалургія)[1].

Шкоднае ўздзеянне[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя серабактэрыі могуць з'яўляцца прычынай разбурэння бетонных і мураваных збудаванняў і абсталявання ў шахтах, карозіі металаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]