Мілан I Абрэнавіч
Мілан Абрэнавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Милан Обреновић | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл Абрэнавіч | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Абрэнавіч | ||||||
Адрачэнне | 6 сакавіка 1889 | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 жніўня 1854[1][2] |
||||||
Смерць |
29 студзеня (11 лютага) 1901[3] (46 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Абрэнавічы | ||||||
Бацька | Miloš Obrenović[d][5] | ||||||
Маці | Marija Obrenović[d][5] | ||||||
Жонка | Наталля Абрэнавіч | ||||||
Дзеці | Аляксандр Абрэнавіч | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўе | ||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мі́лан Абрэ́навіч IV (Милан Обреновић; 22 жніўня 1854, Ясы — 11 лютага 1901, Вена) — сербскі палітычны дзеяч, у 1868—1882 гады — князь Сербіі, у 1882—1889 гады — кароль Сербіі пад імем Мілан I. Траюрадны пляменнік першага сербскага князя Мілаша Абрэнавіча.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мілан нарадзіўся праз амаль 14 месяцаў пасля смерці свайго бацькі Мілаша II Абрэнавіча, пляменніка князя Мілаша Абрэнавіча I. Сербскія прыдворныя часта абмяркоўвалі гэты пікантны эпізод, а маці, Марыя Катарджы, на гэтыя папрокі аджартоўвалася: раз яна каралева, тое мае права нараджаць пазней, чым простыя смяротныя. Так што хто менавіта быў сапраўдным бацькам Мілана, засталося тайнай[6].У кастрычніку 1875 года Мілан ажаніўся са сваёй траюраднай сястрой шаснаццацігадовай малдаўскай баярыняй Наталляй Кешка. Праз год у іх нарадзіўся сын Аляксандр, аднак адносіны паіж сужэнцамі станавіліся ўсё халаднейшымі. У 1886 годзе яны разыйшліся.
Упершыню ў гісторыі Сербіі ў 1875 годзе склікаў Народную скупшчыну. Прытрымліваўся русафільскай лініі ў супрацьлегласць Карагеоргіевічам, які былі тады безумоўнымі прыхільнікамі Аўстра-Венгрыі. У ліпені 1876 года абвясціў вайну Асманскай імперыі. Спачатку сам камандаваў войскамі, але праявіў ваенную няздольнасць і 12 жніўня, вярнуўшыся ў Бялград, перадаў камандаванне генералу Міхаілу Чарняеву. Апошні, пацярпеўшы некалькі сур’ёзных паражэнняў, абвясціў, у надзеі падняць прэстыж Сербіі, Мілана каралём Сербскім, але ніводная дзяржава не прызнала гэтага.
Пасля руска-турэцкай вайны 1877—78 гадоў адным з вынікаў якой паводле Берлінскага кангрэса стала зацвярджэнне незалежнасці Сербіі ад Турцыі, кароль Мілан заняў прааўстрыйскую пазіцыю. У 1881 годзе заключыў з Аўстра-Венгрыяй гандлёвы дагавор і тайную канвенцыю, якія замянілі ранейшую прарасійскую арыентацыю. У 1885 годзе развязаў вайну з Балгарыяй, якая скончылася паражэннем сербаў.
6 сакавіка 1889 года адрокся ад прастола на карысць свайго 13-гадовага сына Аляксандра, рэгентамі да якога прызначыў Ёвана Рысціча, Проціча і Белімаркавіча. Пасля гэтага жыў у Парыжы пад імем графа Такава, але часам прыязджаў у Бялград, адкрыта кіруючы сынам і рэгенцтвам. У 1891 годзе апублікаваў у газетах ліст, у якім сцвярджаў, што Алена Маркавіч і Алена Кнічанін былі задушаны ў турме па загадзе міністра ўнутраных спраў Іліі Гарашаніна. Апошні адказваў, што даць такі загад мог толькі сам кароль, бо Гарашанін быў тым часам у адпачынку, і турэмныя ўлады непасрэдна падпарадкоўваліся каралю. Супраць гэтых звестак былі прадстаўлены нейскія сведчанні, але факт застаўся не да канца высветленым, ва ўсякім разе Мілан, калі не сам прадпісаў забойства, то, ведаючы пра яго, зрабіў Гарашаніна прэм’ерам. Гэта палеміка не перашкодзіла яму прымірыцца з Гарашаніным і з Перам Тодаравічам (1894), якія апісалі яго ў змрочных фарбах у рамане «Далоў з прастола».
Пасля адрачэння атрымліваў штогадовае ўтрыманне ў памеры 300 000 франкаў. Гэтых грошай яму не хапала, асабліва на гульню, і ён звяртаўся да сербскага ўрада з просьбай даць субсідыю, пагражаючы, у выпадку адмовы, прыездам у Сербію. За субсідыю ў 1 мільён франкаў, дадзеную яму ў 1892 годзе падпісаў адрачэнне ад сербскага падданства, але працягваў, аднак, умешвацца ў сербскія справы. Яго сын, кароль Аляксандр, здзейсніў па яго намовах два дзяржаўныя перавароты ў 1893 і 1894 гадах.
У 1893 годзе Мілан прымірыўся з жонкай і сінод прызнаў рэтраактыўна скасаванне іх шлюбу несапраўдным. Насуперак прынятым абавязацельствам, у 1894 годзе вярнуўся ў Сербію. Працягваў час ад часу атрымліваць новыя субсідыі ад урада.
У студзені 1898 года яго сын, кароль Аляксандр, прызначыў Мілана галоўнакамандуючым сербскай арміяй, што выклікала моцную незадаволенасць у Сербіі і здзіўленне за мяжой. У ліпені 1899 года нейкі Кнезевіч няўдала замахваўся ў Бялградзе на яго жыццё. Хоць не было ніякіх доказаў, што за замахам стаяў хто-небудзь яшчэ, але ўрад прыцягнуў да суда правадыроў радыкальнай партыі. Кнезевіч быў прысуджаны да пакарання смерцю, Пашыч і іншыя радыкалы — да турмы. Шлюб караля Аляксандра з Драгай Машынай выклікаў незадаволенасць Мілана, таму ён пасварыўся з сынам, адмовіўся ад камандавання арміяй, пакінуў Сербію і пасяліўся з 1899 года ў Вене.
Памёр Мілан Абрэнавіч 11 лютага 1901 года, пахаваны ў Вене як член каралеўскай сям’і.
Зноскі
- ↑ Milan I de Sèrbia // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #122295528 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #122295528 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Игорь Ливанов Милан I Обренович шантажировал свою страну? // Загадки истории, № 22. — 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Милан I // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 22 жніўня
- Нарадзіліся ў 1854 годзе
- Нарадзіліся ў Малдаўскім княстве
- Памерлі 11 лютага
- Памерлі ў 1901 годзе
- Памерлі ў Вене
- Пахаваныя ў Сербіі
- Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Георгія
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Белага арла (Сербія)
- Кавалеры ордэна Святога Савы
- Кавалеры ордэна Такоўскага крыжа (Сербія)
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Асобы
- Каралі сербскія