Серхед
Выгляд
Серхед | |
---|---|
28°14′ пн. ш. 61°04′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Даўжыня | 400 км |
Шырыня | 200 км |
Найвышэйшая вяршыня | Тэфтан |
Найвышэйшы пункт | 4042 м |
Серхе́д[1], Сархед — пласкагор’е ў паўднёва-ўсходняй частцы Ірана, у складзе Усходне-Іранскіх гор.
Даўжыня пласкагор’я складае каля 400 км, шырыня каля 200 км. Вышыні горных хрыбтоў 2500—3000 м. Найбольшая вышыня — 4042 м (вулкан Тэфтан). Вышыня далін і ўпадзін каля 1500 м. Горныя пустыні і паўпустыні з зараснікамі калючых падушкападобных хмызнякоў, вышэй 2000 м — горныя стэпы. На пакатых схілах развіта багарнае земляробства.
На пласкагор’і заказнік Безман[1].
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Серхед // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 353. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.)
- Серхед, Сархед // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)