Серэнгеці
Серэнгеці — экасістэма ва Усходняй Афрыцы, прасціраецца ад поўначы Танзаніі на ўсход ад возера Вікторыі, да поўдня Кеніі паміж 1 і 3 градусам паўночнай шыраты і 34 і 36 градусам усходняй даўгаты, і ахоплівае тэрыторыю каля 30 тысяч км².
Назва паходзіць ад масайскага слова «siringet», якое азначае «бясконцыя раўніны». Экасістэма Серэнгеці адна з найстарэйшых і найбольш захаваных на Зямлі. Больш за 80 працэнтаў Серэнгеці займаюць ахоўныя тэрыторыі — нацыянальны парк Серэнгеці, запаведнік Нгорангора ў Танзаніі, запаведнік Масаі-Мара ў Кеніі і інш. Серэнгеці знаходзіцца на вышыні ад 920 да 1850 м над узроўнем мора і яе ландшафт мяняецца ад травяністай раўніны на поўдні да саваны ў цэнтры і шырокай лясістай мясцовасці на захадзе.
У 1981 г. нацыянальны парк Серэнгеці (Танзанія) быў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Серэнгеці
- Вялікая міграцыя ў Серэнгеці
![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 156 рус. • англ. • фр. |