Сечанае срэбра
Сечанае срэбра — фрагменты выразаных і сагнутых сярэбраных прадметаў, апрацаваных у зліткі альбо для зручнасці пераноскі да плаўлення для паўторнага выкарыстання, або проста для выкарыстання ў якасці валюты па вазе.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджвалася сярод скандынаваў або варагаў, у выніку іх набеаў і гандлю. Сечанае срэбра таксама выкарыстоўвалася рымлянамі ў іх адносінах з пікцкімі плямёнамі[1]. Назва рубля — асноўнай адзінкі сучаснай расійскай валюты, з’яўляецца вытворнай ад дзеяслова руск.: рубить, што азначае «секчы». Прыклад адпаведнай весавой шкалы вікінгаў з вагамі быў знойдзены на востраве Гіа[2]. Сечанае срэбра магло рабіцца з выкарыстаннем срэбнага посуду, рымскага або візантыйскага царкоўнага начыння і іншых сярэбраных прадметаў, такіх як рэлікварыі або абклады для кніг і ювелірных вырабаў з розных абласцей. Скарбы, як правіла, уключаюць сумесь сечанага срэбра, манет, зліткаў і цэлыя дробныя кавалачкі ювелірных вырабаў.
Скарбы з сечанага срэбра таксама добра вядомыя ў да- і пасляманетнай антычнасці ў еўрапейскіх і блізкаўсходніх умовах. Цысіярданскі корпус (каля 1200—586 да н.э.) — найбуйнейшая вызначаная канцэнтрацыя даманетных скарбаў з сечанага срэбра, пацверджвае фінікійскія і больш шырокія блізкаўсходнія карані развіцця і распаўсюджвання першых срэбных манет у грэчаскім свеце і заходняй традыцыі.
Паўсюднае ўкараненне грэчаскіх срэбных манет з 480 г. да н.э. развівалася спачатку праз кааперацыйныя сувязі паміж грэкамі і фінікійцамі, затым часткова як канкурэнтны, культурна кансалідаваны адказ на ранейшую фінікійскую экспансію і дамінаванне ў срэбным гандлі, які праводзіўся з сечаным срэбрам. У межах Цысіярданскага корпуса[3] ў Паўднёвай Фінікіі, якая лічылася ў старажытнасці тэрыторыяй племені шэрданы з народаў мора, звязаных з Сардзініяй. Томпсан, у яе аналізе кавалкаў сечанага срэбра, звязвае гэта тэкставае пасведчанне з ізатопнымі адносінамі свінцу, у якіх рудныя сігнатуры адпавядаюць сардзінскім рудам. Гэта першы прызнаны рэчавы доказ, які злучае два рэгіёны ў гэты крытычны перыяд[4]. Гэтыя ж запасы сечанага срэбра сталі першым прызнаным доказам паходжання далёка ідучых кантактаў паміж Еўропай і Азіяй, звязаных з дагістарычным абаротам металаў[5][6].
Скарбы сечанага срэбра
[правіць | правіць зыходнік]- Скарб IV або V стагоддя ў Трэпрэйн-Лоў (Трэпрэйнскі скарб) уключае чатыры срэбныя манеты и больш за 53 фунты[7] нарэзанага познерымскага посуду, большасць якога вельмі высокай якасці. Невядома, ці былі гэтыя рэчы пераданы рымлянамі пікцкім насельнікам месца, ці гэта аб’екты іх набегаў на Рымскую Брытанію.
- Харагейцкі скарб уключае больш за 617 срэбных манет і сечанае срэбра.
- Куэрдэльскі скарб уключае 8,600 прадметаў, срэбныя манеты і сечанае срэбра[8].
- Скаілскі скарб , самы вялікі срэбны скарб у Шатландыі, уключае больш за 100 прадметаў, у тым ліку ўпрыгажэнняў, некалькі манет і разрозненае сечанае срэбра. Скарб, які датуецца 950—970 гадамі, был знойдзены ў заліве Скаіл , Сэндвік, Оркні, у 1858 годзе[9][10][11].
- Асноўная частка Пенрыцкага скарбу — гэта кельцкія брошкі эпохі вікінгаў, але асобны скарб, які быў знойдзены вельмі блізка, уключаў шмат кавалкаў сечанага срэбра.
- «Паўднёва-фінікійскія» скарбы сечанага срэбра ў Цысіярданскім корпусе былі знойдзены ў Эйн-Хафез, Тэл-Кейсан , Тэль-Дор і Ака[12]
Зноскі
- ↑ "'Significant' Roman silver hoard found in Fife by teenager". BBC News. 1 August 2017. Праверана 1 August 2017.
- ↑ Viking weights(недаступная спасылка). University of Glasgow. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2011. Праверана 17 студзеня 2019.
- ↑ Азначэнне, якое выкарыстоўваецца навукоўцамі для назвы сукупнасці знаходак скарбаў з сечаным срэбрам у Цысіарданіі
- ↑ Christine M. Thompson 2011: 'Silver in the age of iron: an overview', in C. Giardino (ed.) Archeometallurgia: dalla conoscenza alla fruizione. Atti del convegno Cavallino, Lecce, 22-25/05/2006 Bari: Edipuglia. 121-32.
- ↑ Thompson, C.M; Skaggs, S. (2013). "King Solomon's Silver? Southern Phoenician Hacksilber Hoards and the Location of Tarshish". Internet Archaeology. 35. doi:10.11141/ia.35.6.
{{cite journal}}
: Пададзена больш чым адно значэнне|DOI=
і|doi=
specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне|first1=
і|first=
specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне|last1=
і|last=
specified (даведка) - ↑ Balmuth, M.S. and Thompson, C.M. 2000, 'Hacksilber: recent approaches to the study of hoards of uncoined silver', in B. Klengel and B. Weisser (eds) Acts of the XIIth International Numismatic Congress, 9-13th September, Berlin, 1997 = XII. Internationaler Numismatischer Kongress, Akten Berlin. 159-69.
- ↑ Каля 24 кг.
- ↑ BBC - History - Ancient History in depth: The Cuerdale Hoard .
- ↑ National Museums of Scotland - Hacksilver .
- ↑ Orkneyjar - The Skaill Viking Hoard in Sandwick, Orkney. .
- ↑ Graham-Campbell, J A (1975–76). "The Viking-age silver and gold hoards of Scandinavian character from Scotland" (PDF). Proceedings of the Society of Antiquaries of Scotland. 107: 114–135.
- ↑ Internet Archaeol. 35. Thompson and Skaggs. Initial assessments . intarch.ac.uk.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Graham-Campbell, James; Batey, Colleen E. (1998). Vikings in Scotland: An Archaeological Survey. Edinburgh University Press. p. 243. ISBN 0-7486-0641-6.
- James Graham-Campbell: The Viking-age silver and gold hoards of Scandinavian character from Scotland Архівавана 11 чэрвеня 2007.
- M. Bogucki: Reasons for hiding Viking Age hack silver hoards(недаступная спасылка)
- Hacksilver in the database of the National Museums of Scotland
- Hacksilver in the database of the British Museum Архівавана 3 сакавіка 2016.
- Hacksilber Project