Перайсці да зместу

Сканар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Планшэтны сканар Canon.

Сканар выяў або проста сканар — гэта электронная прылада, якая стварае лічбавае прадстаўленне выявы, дакумента або рукапіснага тэксту.

Найбольш вядомая версія сканара — настольны планшэтны сканар, у якім дакумент змяшчаецца на шкляное акно для сканавання. Таксама існуюць ручныя сканары — міні-прылады, якія перамяшчаюцца ўздоўж дакумента ўручную, і сканары з механічным прывадам, якія перамяшчаюць дакумент уздоўж сканавальнага элемента і звычайна выкарыстоўваюцца для шырокафарматных дакументаў, у якіх планшэтны сканар быў бы недарэчны.

Сканары часта ўваходзяць у склад шматфункцыянальных прылад, у якіх аб’яднаныя функцыі прынтара, сканара і капіравальнага апарата.

Існуюць спецыялізаваныя сканары, такія як сканары кніг, якія маюць механізм пераліствання старонак, і 3D-сканеры, у якіх лічбавае прадстаўленне ствараецца для трохмернай формы аб’екта.

Сканары звычайна падключаюцца да персанальнага камп'ютара, аднак сучасныя мадэлі дазваляюць сканаваць з выкарыстаннем толькі смартфона, або захоўваць выявы адразу на знешні носьбіт (напрыклад, праз порт USB).

Важнымі параметрамі сканара з’яўляюцца:

  • глыбіня колеру — колькасць бітаў для адлюстравання колеру аднаго пікселя, звычайна складае не менш за 24 біты. Якасныя мадэлі маюць глыбіню колеру 36-48 біт.
  • раздзяляльнасць (англ.: resolution) — вымяраецца ў колькасці пікселяў на цалю (англ.: pixels per inch, ppi)