Скот Сэмпсан
| Скот Сэмпсан | |
|---|---|
| англ.: Scott D. Sampson | |
| Дата нараджэння | 22 красавіка 1961[1] (64 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | палеантолаг |
| Навуковая сфера | заалогія і палеанталогія |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Сайт | scottsampson.net (англ.) |
Скот Сэмпсан (англ.: Scott D. Sampson; 22 красавіка 1961, Ванкувер) — канадскі навуковец-палеантолаг, празаік, аўтар шматлікіх публікацый па палеанталогіі і сумежных навуках, распрацоўшчык педагагічных метадаў, кансультант стваральнікаў шэрагу навукова-папулярных фільмаў на канале Discovery і мультсерыяла «Цягнік дыназаўраў».
Асноўныя даследчыя працы Скота Сэмпсана прысвечаны вывучэнню позняй эпохі мелавога перыяду, а таксама канкрэтных відаў дыназаўраў — Majungasaurus crenatissimus і Masiakasaurus knopfleri.
З’яўляецца галоўным захавальнікам фондаў і віцэ-прэзідэнтам па даследаваннях і калекцыях Музея прыроды і навукі у Дэнверы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скот Сэмпсан атрымаў ступень доктара філасофіі па заалогіі ва Універсітэце Таронта. Доктарскую дысертацыю Сэмпсан абараніў па тэме вывучэння двух новых на той момант выяўленых відаў сямейства Ceratopsidae, а таксама даследаванні функцый і развіцця розных рагавых нарастаў у гэтага сямейства дыназаўраў. Па заканчэнні Таронцкага ўніверсітэта працаваў на працягу года ў Амерыканскім музеі натуральнай гісторыі ў Нью-Ёрку. Пяць гадоў асіставаў у даследчым інстытуце Каледжа астэапатычнай медыцыны у Нью-Ёрку[2].
У 1999 годзе прыняў пасаду дацэнта кафедры геалогіі і геафізікі, а таксама куратара па пытаннях вывучэння палеанталогіі хрыбетных у Музеі натуральнай гісторыі у штаце Юта.
У 2001 годзе заняў пасаду віцэ-прэзідэнта па даследаваннях і калекцыях Музея прыроды і навукі у Дэнверы.
Прыняў удзел у кансультаванні стваральнікаў мультсерыяла «Цягнік дыназаўраў». У дзіцячым навукова-папулярным мультфільме Скот Сэмпсан згадваецца ў якасці «Доктара Скота — Палеантолага», які вывучае віды Masiakasaurus knopfleri і Kosmoceratops richardsoni.
У 2003 годзе кансультаваў стваральнікаў тэлевізійнага серыяла «Планета дыназаўраў» на канале Discovery.
У 2009 годзе выдаў навукова-папулярную кнігу «Адысея дыназаўраў»[3].
З’яўляецца распрацоўшчыкам педагагічнай парадыгмы, якая заяўляе неабходнасць выхавання дзяцей у любові да прыроды і навакольнага асяроддзя[2].
Палеанталагічныя даследаванні Скот Сэмпсан праводзіў у Зімбабвэ, ЗША, Канадзе, Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы і на Мадагаскары. З’яўляецца спецыялістам у галіне філагенетыкі, функцыянальнай марфалогіі і эвалюцыі дыназаўраў верхняга мелу.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]У гонар Скота Сэмпсона названы від дыназаўраў-тэраподаў Talos sampsoni.
Зноскі
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 4 верасня 2025.
- ↑ а б Биография Скотта Сэмпсона (англ.)
- ↑ Рецензия на книгу Скотта Сэмпсона
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]