Скрабінемозы
Скрабінемоз[1] — паразітарнае захворванне свойскіх і дзікіх жывёл, выкліканае круглымі чарвямі роду Skrjabinema, якія паразітуюць у тоўстым кішэчніку капытных[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш бываюць у авечак (узбуджальнік скрабінема авечая (Skrjabinema ovis)) і коз (узбуджальнік скрабінема казліная (Skrjabinema caprae))[1], таксама сустракаецца ў газеляў і іншых жывёл.
Прадстаўнікі роду Skrjabinema паразітуюць у тоўстай кішцы жвачных жывёл[1].
Шлях заражэння аліментарны, жывёлы заглынаюць інвазійныя яйцы з кормам або вадой[1]. Авечкі і козы хварэюць на яго круглы год, часцей за ўсё захворванне выяўляецца вясной[1].
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Скрабінемоз распаўсюджаны ва ўсіх зонах зямнога шара[1].
Сімптомы і дыягностыка
[правіць | правіць зыходнік]Захворванне можна вызначыць па клінічных сімптомах. Хворыя жывёлы неспакойныя, у іх назіраецца сверб у перыанальнай вобласці, на скуры макаўкі (асновы) хваста расчэсы, ранкі, запаленне[1].
Дыягназ удакладняюць аваскапіяй перыанальных саскрэбаў.
Лячэнне і прафілактыка
[правіць | правіць зыходнік]У лячэнні выкарыстоўваюць медыкаментозныя сродкі (тэтрамізол, рынтал, мебенвет).
Для прафілактыкі маюць важнае значэнне захоўванне правіл зоагігіены, ізаляванае ўтрыманне жывёл розных узроставых груп.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж Скрабінемозы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 523
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Болезни овец. — М., 1863
- Кыргыз Совет Энциклопедиясы. Башкы редактор Б. О. Орузбаева. -Фрунзе: Кыргыз Совет Энциклопедиясынын башкы редакциясы, 1980. Том 5. Пирс — Токкана. — 656 б.