Скураеды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Скураеды

Anthrenus verbasci
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  114976
NCBI  41094
EOL  7452
FW  69379

Скурае́ды[3] (Dermestidae) — сямейства жукоў падатрада Разнаедныя жукі (Polyphaga).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Цела скураедаў авальнай формы, пакрыта валасінкамі або лускавінкамі. Даўжыня 1,3—12[3] мм. Афарбоўка цёмна-карычневая або чорная са стракатым малюнкам. Галава невялікая. Вусікі кароткія, булавападобныя. Цела лічынак авальнае, верацёнападобнае або паўцыліндрычнае.

Скураед музейны (Anthrenus museorum)

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Скураеды пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды[3]. Найбольшай колькасці і відавой разнастайнасці дасягаюць у раёнах з сухім і гарачым кліматам. Кормяцца жукі сухімі рэчывамі расліннага і жывёльнага паходжання, некаторыя — пылком кветак. Селяцца на трупах жывёл, гнёздах птушак, насякомых, норах грызуноў, пад карой дрэў, на сыравіне жывёльнага паходжання (скура, поўсць, футра і вырабы з іх, вяленая рыба і мяса) і інш. Многія віды з’яўляюцца небяспечнымі шкоднікамі.

Сямейства налічвае каля 900[3] (каля 1200[4]) відаў. На тэрыторыі Беларусі налічваецца 20—30[3] відаў. Сярод іх скураед вяндлінны (Dermestes lardarius), скураед дывановы (Attagenus pissus), скураед залознікавы (Anthrenus scrophulariae), скураед музейны (Anthrenus museorum)[3].

Зноскі

  1. Integrated Taxonomic Information System — 2006. Праверана 22 кастрычніка 2013.
  2. Ślipiński S. A., Leschen R. A. B., Lawrence J. F. Order Coleoptera Linnaeus, 1758 // Animal Biodiversity: An Outline of Higher-level Classification and Survey of Taxonomic Richness / пад рэд. Z. Zhang — 2011. — Т. 3148, вып. 1. — С. 203–208. — ISBN 978-1-86977-849-1, 978-1-86977-850-7
  3. а б в г д е БелЭн 2002.
  4. КОЖЕЕ́ДЫ // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]