Слабадан Сімавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Слабадан Сімавіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 22 мая 1989(1989-05-22)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Flag of Serbia.svg Сербія
Рост 190 см
Вага 80 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2007 — 2009 Сербія Нові-Сад 29 (0)
2009 — 2011 Сербія Спартак Злацібар Вода 57 (4)
2012 — 2014 Беларусь Дынама (Мінск) 75 (2)
2015 — 2016 Славакія Слован (Браціслава) 33 (1)
2016 — 2017 Ізраіль Хапаэль (Кфар-Сава) 29 (0)
2017 Казахстан Актабэ 10 (0)
2018 — 2019 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 10 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 снежня 2019.


Слабадан Сімавіч (сербск.: Slobodan Simović; нар. 22 мая 1989, Чачак, Сербія, СФРЮ) — сербскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў у Сербіі за клубы «Нові-Сад» і «Спартак» з Субаціцы, у складзе апошняга правёў 4 гульні ў Лізе Еўропы.

У лютым 2012 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама», дзе хутка замацаваўся ў аснове. Доўгі час гуляў як апорны паўабаронца, але з ліпеня 2013 года стаў часцей выступаць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Тады ж стаў часам выконваць функцыі капітана каманды[2].

Сезон 2014 пачынаў, выходзячы на замену, а ў чэрвені 2014 года зноў замацаваўся ў апорнай зоне дынамаўцаў.

У студзені 2015 года перайшоў у браціслаўскі «Слован»[3]. У ліпені 2016 года далучыўся да «Хапаэля» з Кфар-Савы, а ў чэрвені 2017 года стаў іграком «Актабэ».

У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у барысаўскі БАТЭ і неўзабаве падпісаў кантракт[4]. Пачынаў сезон у стартавым складзе барысаўчан, аднак у красавіку 2018 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў на доўгі тэрмін. Толькі ў кастрычніку 2018 года пачаў з’яўляцца на полі ў матчах за дубль. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[5]. У сезоне 2019 выступаў нерэгулярна, у маі і чэрвені не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ[6].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]