Слава Камісаранка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Слава Камісаранка
Дата нараджэння 27 ліпеня 1985(1985-07-27) (37 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Адукацыя
Прафесія гумарыст
комік, відэаблогер, юцюбер
Кар’ера 2012—цяпершані час
Кірунак чорны гумар
стэндап
сатыра
IMDb ID 10949932
slavakomissarenko.ru

Слава Камісаранка (нар. 27 ліпеня 1985, Мінск, Беларуская ССР, СССР) — беларускі комік, удзельнік тэлепраекта «Stand Up» на расійскім тэлеканале ТНТ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, дзе стварыў з аднакурснікам дуэт «Сумленне». У 2008 годзе ў складзе «Сумлення» ён дэбютаваў у праекце «Смех без правіл» і заняў другое месца.

«Stand Up», «Што было далей?». Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2020 года на выпуску шоу «Што было далей?» Камісарка распавядаў, як не мог вярнуцца з Турцыі ў Расію праз каранавірусныя абмежаванні, таму коміку давялося ляцець да Мінска, а ўжо адтуль ехаць у Маскву. «З беларускім пашпартам трэба атрымліваць візу ў кожную краіну свету, таму што наш Чык-Чырык з усім светам перасварыўся. Нам нікуды нельга! І ўжо калі я загаварыў. Вы ў курсе наогул, што ў Беларусі адбываецца? Вы бачылі, як у Чык-Чырыка фляга свішча?»— абураўся Камісаранка[1].

4 студзеня 2021 года Славе Камісаранку анулявалі гастрольныя пасведчанні на выступленні ў Мінску 10 і 11 красавіка, але канцэрты ў Віцебску і Гомелі застаюцца ў сіле[2]. 5 студзеня на канцэрце ў Екацярынбургу Слава Камісаранка пачаў сваё выступленне са слоў «Вось што адбылося: цяпер усе мае канцэрты ў Беларусі забароненыя, адмянілі маё гастрольнае пасведчанне. Іранічна, што ўсім канцэрты адмяняе каранавірус, а мне — галоўны Кавід-дысідэнт. Так што я цяпер не бачу сэнсу стрымлівацца»[3].

Пасля забароны на выступы ў Мінску комік перабраўся ў Маскву. Праз год на канцэрце ў Кіеве Камісаранка заявіў, што пакінуў Расію, баючыся выкрадання з боку КДБ Беларусі[4].

Зноскі

  1. «Вы видели, как у Чык-Чырыка фляга свистит?» (руск.)  (недаступная спасылка). Znak.com (4 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2021. Праверана 5 студзеня 2021.
  2. Славе Комиссаренко аннулировали гастрольные удостоверения на концерты в Минске (руск.)  (недаступная спасылка). TUT.by (4 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2021. Праверана 5 студзеня 2021.
  3. Слава Комиссаренко «Новое про Чык-Чырыка» 2021 (руск.) . YouTube канал (5 студзеня 2021). Праверана 5 студзеня 2021.
  4. Стендап-комик Слава Комиссаренко покинул РФ из-за опасений преследования со стороны КГБ Белоруссии