Перайсці да зместу

Славянскі экспрэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цягнік № 8/7 «Славянскі экспрэс»
Катэгорыя: фірменны
Кампанія-перавозчык: Беларуская чыгунка
Маршрут: БрэстМасква
Час у шляху: 12 г. 14 хвіл. / 13 г. 16 хвіл.
Працягласць: 750 км

«Славянскі экспрэс» — фірменны цягнік № 7/8 Масква — Мінск. Пушчаны ў зварот 1 жніўня 2006 года. Цягнік адпраўляўся з Беларускага вакзала Масквы па няцотных датах ў 23 гадзіны 21 хвіліну, прыбываў ў Мінск ў 6 гадзін 06 хвілін. Агульны час у шляху 07:31. З чэрвеня 2010 г. прызначаецца па ўказанні Федэральнай пасажырскай кампаніі.

Цягнік меў адну прамежкавую станцыю — Орша. З Мінска цягнік адпраўляўся па цотных ліках у 21.47, прыбываў у Маскву ў 6.23. За першыя шэсць месяцаў працы ў яго вагонах было перавезена 44159 пасажыраў.

У лагатыпе «Славянскага экспрэса» злучаныя народныя сімвалы дзвюх дзяржаў — рускі журавель і беларускі бусел.

Славянскі экспрэс замяніў раней курсіруючы фірменны цягнік «Русіч», пры гэтым час у шляху зменшыўся на 2 гадзіны 15 хвілін.

Цягнік быў адменены 1 чэрвеня 2010 г. па прычыне нізкай рэнтабельнасці.

У 2011 г. цягнік быў вернуты, але працягваўся да станцыі Брэст.

з 21 сакавіка 2020 г. прыпынены з-за пандэміі COVID-19[1].

Зноскі

  1. Между Россией и Беларусью продолжат ходить только два поезда, Между Россией и Беларусью продолжат ходить только два поезда