Перайсці да зместу

Слаўненская аперацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слаўненская аперацыя
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
Слаўненская аперацыя
Слаўненская аперацыя
Дата 28 жніўня 1942
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік «Аб'яднанне атрадаў «Дзядзькі Сашы»» Трэці рэйх Нямецкія акупацыйныя войскі і іх саюзнікі

Слаўненская аперацыя — бой партызанскіх атрадаў «Аб’яднанне атрадаў «Дзядзькі Сашы»» і войска гітлераўскай Германіі на чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі МінскОрша 28 жніўня 1942 года.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Чыгуначная станцыя Слаўнае была важным пунктам для забеспячэння войск і транспарту праціўніка, хуткай перакідкі эшалонаў да фронту, а таксама для папаўнення запасаў вады для цягнікоў, якія праходзілі па магістралі БрэстМінскСмаленск. Гарнізон, які ахоўваў станцыю Слаўнае, налічваў каля 200 чалавек, узброеных батальённым мінамётам, станковым і 10-12 ручнымі кулямётамі, аўтаматамі і вінтоўкамі, быў умацаваны акопнымі збудаваннямі, меў каля 10 пастоў аховы. У аперацыі ўдзельнічалі атрады С. Г. Жуніна («Сяргей»), Дз. А. Кулікова, Г. С. Місніка пад агульным кіраўніцтвам Жуніна.

Ход аперацыі[правіць | правіць зыходнік]

Падрыхтоўка да аперацыі пачалася 25 жніўня: мінёры рыхтавалі зарады для падрыву мастоў, пуцей і пуцявой гаспадаркі, разведчыкі ўдакладнялі атрыманыя раней звесткі аб сілах і размяшчэнні праціўніка, шляхах падыходу і адыходу, рыхтавалі інструменты і прыстасаванні для разбору чыгуначнага палатна. Каля 300 чалавек баявога рэзерву атрадаў з піламі, сякерамі і лапатамі прыцягваліся да ўдзелу ў аперацыі па разбурэнні чыгуначнага палатна і знішчэнні тэлефонна-тэлеграфнай лініі сувязі. У 1 гадзіну ночы 28 жніўня 1942 года групы прыкрыцця (атрады Місніка і Кулікова) падарвалі масты і чыгуначнае палатно з захаду і ўсходу ад станцыі, каб перашкодзіць праціўніку хутка падкінуць падмацаванне. Асноўны ўдар па гарнізону наносіў атрад Жуліна, які пад прыкрыццём артылерыйскага і мінамётнага агню перайшоў у наступленне. У ходзе 3-гадзіннага бою гарнізон праціўніка быў разбіты. Партызаны знішчылі будынак станцыі, 6 складоў з ваеннай маёмасцю, харчаваннем і фуражом, нямецкія казармы, будынак валаснога ўпраўлення, 2 вайсковыя эшалоны з тэхнікай, вывелі са строю 2 вадакачкі, воданапорную вежу, святлафор, чыгуначныя стрэлкі. Сумесна з групамі рэзерву падарвалі і знялі рэльсы на працягу 3 км, знішчылі каля 5 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. Праціўнік страціў забітымі каля 120 чалавек. У выніку бою рух на чыгунцы быў затрыманы на некалькі сутак.

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Напад партызан на станцыю Слаўнае ўстрывожыў гітлераўскае кіраўніцтва. Гітлер патрабаваў неадкладнага правядзення аперацыі адплаты «з выкарытаннем самых жорсткіх рэпрэсіўных мер». Аператыўны аддзел генеральнага штаба сухапутных сіл Германіі загадаў галоўнаму камандаванню групы нямецкіх армій «Цэнтр» «ажыццявіць адпаведныя мерапрыемствы» 2 верасня 1942 года ў гарадскім пасёлку Крупкі ў прысутнасці сагнаных да месца пакарання жыхароў было расстраляна 100 чалавек, якія не мелі дачынення да аперацыі партызан, іх дамы спалілі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1967 годзе ў памяць аб баявой аперацыі партызан на будынку станцыі Слаўнае была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Філімоненкаў, М. У. Слаўненская аперацыя // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 564. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.