Слепаўрон (герб)
(Пасля перасылкі з Слепаўрон)
Слепаўрон (польск.: Ślepowron) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з сярэдзіны XIV ст. У XVI ст. ад герба «Слепаўрон» утварыўся герб «Корвін». Гербам карысталіся больш за 350 родаў у Беларусі, Літве, Украіне і Польшчы, у т.л. Гасеўскія, Касакоўскія, Красінскія, Пуласкія.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
У блакітным полі сярэбраная падкова канцамі ўніз, на ёй сярэбраны кавалерскі крыж, на якім сядзіць чорны крумкач з залатым пярсцёнкам у дзюбе; клейнод — над прылбіцай з каронай такі самы крумкач з пярсцёнкам.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Слепаўрон (герб)
- Слепаўрон (герб) на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
- Герб Сьлепаўрон (бел.)
- Гербы беларускае шляхты (бел.)