Езуіцкая рэзідэнцыя (Слонім)
Сло́німская езуі́цкая рэзідэ́нцыя[1] — былая ўстанова ордэна езуітаў у горадзе Слонім.
Спробы ўтварэння місіі пачаліся ў 1664—1665 гадах. У пачатку XVIII стагоддзя зямельныя наданні слонімскім езуітам рабілі жмудскі кашталян А. Уніхоўскі, муж і жонка Талаканскія, М. Кошчыц, пробашч Віленскай кафедры ксёндз П. Палубінскі[1].
У 1709—1725 гадах вядома як місія Навагрудскага езуіцкага калегіума, у 1725—1773 гадах — рэзідэнцыя. Драўляны касцёл Святога Іосіфа ўзведзены ў Слоніме ў 1713—1715 гадах, другі мураваны пачаў будавацца ў 1740 годзе (не быў завершаны).
Пры місіі дзейнічалі школы граматыкі (з 1713 года), паэтыкі і рыторыкі (з 1714 года). У 1736 годзе пры рэзідэнцыі створана школа філасофіі, з 1750 года вывучаліся гісторыя і матэматыка. Меліся музычная бурса, канвікт (інтэрнат) для дзяцей збяднелай шляхты, бібліятэка.
У розны час місіі і рэзідэнцыі належалі маёнткі Вішава, Грынкі, Дабосня, Шулякі, дзейнічалі місіі ў Ваўкавыску (з 1736 года[2]) і Дабосні[1].
Пасля скасавання рэзідэнцыі школа пераўтворана ў павятовае вучылішча. Будынкі не захаваліся.
Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ Беларусь 1995.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бажэнаў Ю. В. Слонімская езуіцкая рэзідэнцыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 15. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. — С. 87.
- Слонімская езуіцкая рэзідэнцыя // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 668. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Хронология истории города Слонима Архівавана 26 студзеня 2022. (руск.)