Слонімскі кур’ер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Слонімскі кур’ер»
Тып газета
Заснавана 1944
Спыненне публікацый 13 чэрвеня 1944
Мова беларуская
Галоўны офіс

«Слонімскі кур’ер»газета. Выдавалася з пачатку 1944 да 13 чэрвеня 1944 года ў г. Слоніме на беларускай мове пад кантролем германскіх улад у перыяд акупацыі Беларусі нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікую Айчынную вайну. 3 25 красавіка 1944 года выходзіла пад назвай «Слонімская газэта». Галоўныя рэдактары В. Вайтэнка, С. Хмара. Друкавала матэрыялы пра становішча на франтах Другой сусветнай вайны, агляды і карэспандэнцыі на міжнародныя тэмы, прамовы прэзідэнта Беларускай цэнтральнай рады Р. Астроўскага, інфармавала аб дзейнасці Беларускай краёвай абароны, Беларускай народнай самапомачы, партызанскага руху, культурным жыцці ў Слоніме, Слонімскай акругі і інш. рэгіёнах Беларусі. Змяшчала антысавецкую публіцыстыку, літаратурныя творы беларускіх аўтараў. Выйшла 24 нумары.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]