Слонімскі ідал
Выгляд
| ||
Слонімскі ідал. 1 тысячагоддзе | ||
Матэрыял | камень | |
---|---|---|
Памеры | 46 × 22×15 см | |
Слонімскі краязнаўчы музей, Слонім | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Слонімскі ідал — ідал, знойдзены ў 1934 годзе пры пракладцы новай вуліцы на ўскрайку Слоніма на глыбіні 0,5 м. Захоўваецца ў Слонімскім краязнаўчым музеі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Слонімскі ідал зроблены з валуна чырвона-шэрага колеру ў выглядзе мужчынскага торса без рук. Вышыня ідала складае 46 см, шырыня 22 см, таўшчыня 15 см. Фігура рэльефная з усіх бакоў. Твар даволі плоскі з завостранай бародкай, але без вусаў, і шырокім носам з гарбінкай, добра абазначана шыя, выразна пракрэслены вочы і рот. Ніз скульптуры клінападобны, відаць, таму, што яе ўстаўлялі ў спецыяльны пастамент[1]. Слонімскі ідал мае аналагі з паганскімі скульптурамі балтаў, напрыклад, з ідалам з Елічкі (Польшча)[2].
Зноскі
- ↑ Дучыц Л. Слонімскі ідал // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Мінск, 2001. С. 339. Дучыц Л. У. Звесткі аб язычніцкіх ідалах на тэрыторыі Беларусі // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1990. № 6. С. 88. Стаброўскі І. Каменная галава, знойдзеная ў Слоніме // Беларусь. 1946. № 4. С. 61–62.
- ↑ Забашта Р. Язичницька монументальна скульптура Бiлорусiï (Контекстуальнi паралелi й зближення) // Беларусь у сістэме трансеўрапейскіх сувязяў у І тыс. н. э. Мінск, 1996. С. 34.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ПАГАНСКІЯ ІДАЛЫ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. Зміцер Скварчэўскі