Служба бяспекі (Трэці рэйх)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Служба бяспекі (СД))
| Служба бяспекі рэйхсфюрара СС | |
|---|---|
| Sicherheitsdienst des Reichsführers SS | |
| Нарукаўны знак СД | |
| Абрэвіятура | SD (СД) |
| Краіна | |
| Адміністрацыйны цэнтр | Вільгельмштрасэ, Берлін |
| Юрыдычны статус | спецслужба |
| Тып арганізацыі | дзяржаўная арганізацыя |
| Кіраўнік | Рэйнхард Гейдрых |
| Заснаванне | |
| заснаванне | сакавік 1931 года |
| скасаванне | 8 мая 1945 года |
| Ліквідацыя | |
| Дата скасавання | 8 мая 1945 і 10 кастрычніка 1945 |
| Колькасць супрацоўнікаў | 6,482 (люты 1944)[1] |
| Матчыная арганізацыя |
Агульныя СС Галоўнае кіраўніцтва імперскай бяспекі |
Слу́жба бяспе́кі рэйхсфю́рара СС (ням.: Sicherheitsdienst des Reichsführers SS; скарочана ням.: SD ад SicherheitsDienst, бел.: СД) — орган выведкі і контрвыведкі ў Трэцім рэйху і на акупаванавых Германіяй землях падчас Другой сусветнай вайны. Заснаваная ў 1931 годзе як спецслужба НСДАП і атрадаў СС. З 1939 года падпарадкавалася Галоўнаму ўпраўленню імперскай бяспекі (РСХА). Нясе адказнасць за шматлікія злачынствы, выкарыстоўвалася для барацьбы з палітычнымі праціўнікамі і запалохвання насельніцтва. Вонкавыя падраздзяленні займаліся шпіянажам і патаемнымі аперацыямі. Штаб-кватэра СД знаходзілася ў Берліне на Вільгельмштрасэ (Берлін) ў Палацы прынца Альбрэхта.
Зноскі
- ↑ Robert Gellately. The Gestapo and German Society: Enforcing Racial Policy, 1933–1945. — 1992.