Смаргонская мядзведжая акадэмія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Смаргонская акадэмія» — жартоўная назва промыслу лавіць і дрэсіраваць мядзведзяў, заснаванага князямі Радзівіламі ў Смаргоні; адна са школ беларускіх скамарохаў.

Промысел існаваў з XVII ст. да канца XVII ст., паводле іншых звестак — да пач. ХІХ ст. Мядзведзяў дрэсіравалі недалёка ад Смаргоні (на т.зв. «французскіх узгорках») у некалькі прыёмаў. Спачатку маладых мядзведзяў вучылі «танцаваць», для чаго іх саджалі (па 2—3) у спецыяльную клетку, у якой падагравалася дно, і прывучалі стаяць на задніх лапах і перамінацца з адной лапы на другую (болевы рэфлекс пад удары бубна), потым вучылі барукацца, кланяцца. Павадыры («мядзведнікі») з вучонымі звярамі хадзілі на заробкі таксама па кірмашах Расіі, Венгрыі, Германіі і інш., вялі прыбытковы гандаль дрэсіраванымі мядзведзямі. Сцэна з дрэсіраваным мядзведзем была і ў батлейцы: выводзілі лялек — скамароха і мядзведзя, якіх называлі «смаргонскі вучыцель з вучнем» (1902, Міншчына).

У 2004 годзе прыняты герб Смаргоні, у сярэбраным полі якога на чырвонай рашотцы намаляваны чорны мядзведзь, які стаіць на задніх лапах і трымае ў пярэдніх лапах герб Радзівілаў. За аснову гербавага сюжэту ўзяты гістарычны факт існавання «Смаргонскай акадэміі»[1][2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]