Смокі-Хіл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Смокі-Хіл
Smoky Hill River
Smoky Hill River-0508.jpg
Вышыня вусця 317[1] м
Даўжыня 925 км
Расход вады 44 м³/с
Вадазбор 49 км²

Смокі-Хіл (анг.: Smoky Hill River) — рака на поўначы цэнтральнай часткі штата Канзас і на крайнім усходзе штата Каларада, ЗША. Мае 925 км у даўжыню; плошча басейна — каля 49 883 км². Сярэдні расход вады ў раёне горада Энтэрпрайз складае 44 м³/с.

Бярэ пачатак на Высокіх раўнінах, на ўсходзе штата Каларада, на тэрыторыі акругі Шаен. 2 асноўныя вярхоўі ракі зліваюцца ў акрузе Логан штата Канзас, у 8 км на захад ад горада Расел-Спрынгс. Цячэ пераважна ва ўсходнім кірунку. Прымае 2 буйныя прытокі: рэкі Салін і Саламон. Зліваецца з ракой Рэпаблікан у раёне горада Джанкшэн-Сіці, фармуючы раку Канзас, якая ўпадае ў Місуры. На рацэ Смокі-Хіл — 2 вадасховішча: Седар-Блаф у акрузе Трэга і Канопаліс — у акрузе Элсворс. Найбуйнейшы горад на берагах ракі — Салайна.

Зноскі