Соня Акесан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Соня Акесан
шведск.: Sonja Åkesson
Партрэт
Род дзейнасці аўтар, паэтка, пісьменніца, артыстка
Дата нараджэння 19 красавіка 1926(1926-04-19)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 мая 1977(1977-05-05)[1][2][3] (51 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Jarl Hammarberg[d]
Дзеці Michael Holmberg[d]
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Соня Акесан на Вікісховішчы

Соня Акесан (швед. Sonja Åkesson; 19 красавіка 1926 — 5 мая 1977) — шведская паэтэса, пісьменніца і мастачка, якая нарадзілася ў Батле, Готланд[6][7].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню свой талент пісаць Соня Акесан адкрыла ў 28 гадоў пасля пераезду ў Стакгольм, пасля разводу з цесляром Нілсам Вестбергам. На момант разводу ў іх было двое дзяцей, і Соня чакала дзіцяці (не ад мужа). Дзіця памерла ад лейкеміі ва ўзросце двух гадоў[6].

У 1956 годзе Соня выйшла замуж за Бо Холмберга і нарадзіла чацвёртае дзіця Мікаэля[6]. У наступным годзе яна апублікавала сваю першую калекцыю вершаў: Situationer (Сітуацыі). У 1963 годзе яна стала агульнавядома ў Швецыі пасля публікацыі Husfrid. Яна стала вядомай дзякуючы выразнаму стылю пісьма, апісання паўсядзённага жыцця і каментавання грамадства. Феміністычны рух прыняў працу Акесан і часта цытаваў яе. Самы вядомы з яе вершаў, напэўна, «äktenskapsfrågan» (пытанне шлюбу)[7]. Яго часта называюць «vara vit mans slav» (быць рабом белага чалавека), бо гэта паўтараецца на працягу ўсяго верша.

Пасля дзевяці гадоў шлюбу яна развялася з Бо Холмбергам у 1965 годзе. Яна выйшла замуж за Ярла Хамарберга, шведскага мастака і паэта, і нарадзіла сваё пятае дзіця Герці[6]. Соня Акесан пераехала ў Хальмстад у 1970-я гады пасля псіхічных захворванняў, а ў 1977 годзе памерла ад раку печані[6].

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Яе працы ўключаюць[7]:

Паэзія[правіць | правіць зыходнік]

  • Situationer (1957)
  • Glasveranda (1959)
  • Husfrid (1963)
  • Pris (1968)
  • Sagan om Siv (1974)

Проза[правіць | правіць зыходнік]

  • Skvallerspegel (1960)
  • Leva livet (1961)
  • Efter balen (1962)

Яе рукапісы і іншыя працы захоўваюцца ў Калекцыях гісторыі жанчын Гётэбаргскага ўніверсітэта ў Швецыі[8].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 19260419-3207 Hammarberg Åkesson, Sonja Bertha M // Swedish death index Праверана 29 красавіка 2018.
  2. 2,0 2,1 Sonja Åkesson // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах, Görkəmli qadınlar haqqında məlumat bankı Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Sonja Åkesson // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Sonja Bertha Maria, f. 1926 i Buttle Gotlands län // Swedish Census 1930Riksarkivet. Праверана 29 красавіка 2018.
  5. Hammarberg, SONJA BERTHA M // http://www.svenskagravar.se/gravsatt/45925068Svenskagravar.se. Праверана 29 красавіка 2018.
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 6,4 http://www.sonjaakesson.se/english.htm Архівавана 3 сакавіка 2016.
  7. 7,0 7,1 7,2 https://web.archive.org/web/20110826071730/http://www.poetryconnection.net/poets/Sonja_Akesson
  8. https://web.archive.org/web/20110721233019/http://www.rosadoc.be/site/rosa/english/pdf/athena/gothenburg.pdf