Сорбцыя
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Сорбцыя (ад лац.: Sorbeo — п'ю) — паглынанне цвёрдым целам альбо вадкасцю розных рэчываў з навакольнага асяроддзя. Паглынанае рэчыва, якое знаходзіцца ў асяроддзі, называюць сарбатам (сарбтывам), паглынальнае цвёрдае цела або вадкасць -сарбентам.
Па характары паглынання сарбату сарбцыйныя з'явы дзеляцца на два тыпы: адсорбцыя — канцэнтраванне сарбату на паверхні падзелу фаз або яго паглынанне павярхоўным пластом сарбенту і абсорбцыя — аб'ёмнае паглынанне, пры якім сарбат размяркоўваецца па ўсім аб'ёме сарбенту.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Со́рбцыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 87. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.