Соркактані
| Соркактані | |
|---|---|
| манг.: ᠰᠣᠷᠬᠠᠭᠲᠠᠨᠢ ᠪᠡᠬᠢ | |
| | |
| Нараджэнне |
2 лютага 1190 |
| Смерць | 1 сакавіка 1252 (62 гады) |
| Месца пахавання | |
| Бацька | Jakha Gambhu[d] |
| Маці | Wasai[d] |
| Муж | Талуй |
| Дзеці | Мунке, Хубілай, Хулагу, Арыг-буга і Yesubuhua[d] |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | нестарыянства[d] |
Соркактані (Sorkhokhtani, Sorkhagtani Beki або малд.: Сорхагтани бэхи[2], 1198—1252) — жонка мангольскага хана Талуя.
Паходзіла з народа кераітаў, была дачкой Якга Гамбу-хана і пляменніцай Тургіл-хана.
Як жонка чацвёртага сына Чынгісхана, Талуя, была маці яго чатырох сыноў — Мункэ, Хубілая, Хулагу і Арыг-Бугі.
Соркактані была хрысціянкай нестарыянскай веры. Выхавала сваіх дзяцей у духу павагі да хрысціянскай рэлігіі. Паводле законаў Ясы яны не маглі быць ахрышчаны, аднак гэта не перашкаджала Арыг-Бугу адкрыта вызнаваць хрысціянства, што было не складана пры надзвычайнай талерантнасці манголаў да хрысціянскай рэлігіі.
Яна адыграла вельмі вялікую ролю на выбарах Мункэ курултаем Вялікім мангольскім ханам у 1251 годзе.
Пахавана ў хрысціянскай царкве ў Ганьсу
Зноскі
- ↑ https://www.archnet.org/sites/1639
- ↑ Бехі — тытул мангольскай арыстакратыі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Peter Jackson, Mongols and the West: 1221—1410 (Longman, 2005). ISBN 978-0-582-36896-5.
- Іаганес фон плана Карпіні: Кундэ фон дэн Манголен 1245—1247. пераклад F. Schmieder. Jan Thorbecke Verlag, Sigmaringen 1997. ISBN 3-7995-0603-9.