Каган (тытул)
Jump to navigation
Jump to search
Кага́н (цюрк.) — тытул кіраўніка дзяржавы ў цюркамоўных народаў у старажытнасці і сярэдневякоўі.
Упершыню тэрмін «каган» упамінаецца ў кітайскіх летапісах пад 312 годам. Напачатку тытул кагана замацаваўся за ўладарамі жужаняў, з сярэдзіны 6 ст. — за правіцелямі Цюркскага каганата, пазней перайшоў да авараў, печанегаў, хазараў і іншых. У канцы 7 — пачатку 9 ст. ужываўся таксама разам з тытулам князь ва ўсходніх славян (на Русі да канца 12 ст.). У Мангольскай імперыі з 13 ст. так называлі імператара.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Каган // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. С. 402.