Перайсці да зместу

Соф’я Дзмітрыеўна Лі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Соф'я Дзмітрыеўна Лі)
Соф’я Дзмітрыеўна Лі
Дата нараджэння 30 сакавіка (12 красавіка) 1904
Месца нараджэння
Дата смерці 4 верасня 1980(1980-09-04) (76 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці мастачка
Жанр пейзаж і нацюрморт
Вучоба
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Соф’я Дзмітрыеўна Лі (30 сакавіка (12 красавіка) 1904 — 4 верасня 1980) — беларускі мастак. Заслужаны работнік культуры БССР (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

С. Дз. Лі нарадзілася ў вёсцы Обаль (сучасны Сенненскі раён Віцебскай вобласці). У 1931 годзе скончыла Беларускі мастацкі тэхнікум у Віцебску.

У часы Вялікай Айчыннай вайны — сувязная і разведчыца, парторг партызанскага атрада «Перамога» брыгады «Полымя» Пухавіцкага раёна, член бюро Пухавіцкага падпольнага райкама партыі.

Член Беларускага саюза мастакоў (1946).

У мастацкіх выставах удзельнічала з 1929 года. Працавала ў жанры пейзажа, тэматычнай карціны, нацюрморта.

Сярод работ С. Дз. Лі:

  • карціны на тэмы партызанскага жыцця «За баявой вучобай», «Партызанскі лагер», «Партызанская прысяга», «Партызаны ў вёсцы» (1946), «У тыле ворага» (1967);
  • пейзажы «Восень» (1949), «У пачатку верасня» (1958), «Нарач» (1968), «На Лепельшчыне» (1968);
  • нацюрморты «Кветкі» (1948), «Гладыёлусы» (1954), «Кубак чэмпіёна» (1971)

і інш.

Выйшла замуж за ваеннага лётчыка-выпрабавальніка — карэйца, які прыняў савецкае грамадзянства. У 1928 годзе нарадзіла сына Германа, праз 12 дзён пасля нараджэння сына муж загінуў у авіякатастрофе[1].

Зноскі

  • Шалянкова І. М. Лі Соф’я Дзмітрыеўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 3. Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. — 751 с. — 9 500 экз.