1946 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
Выгляд
1946 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР былі знойдзены надпісы, размешчаныя на хорах касцёла Святога Станіслава ў Магілёве з датамі — 1752, 1765, якія сведчылі аб перабудове касцёла і размалёўцы яго мастаком Паўло Пятроўскім. Былі выяўлены 14 кампазіцый са Старога і Новага Запаветаў і гісторыі місіянерскай дзейнасці кармелітаў у Беларусі.
- у Мінску адбылася першая пасляваенная мастацкая выстаўка графікі, дзе экспанаваліся творы Анатоля Тычыны, Сяргея Раманава, Яўгена Ціхановіча, Уладзіміра Сакалова, Лазара Рана, Ібрагіма Гембіцкага, Петра Дурчына.
- Валянцін Дзежыц — «Апошнія пешаходы»
- Соф'я Лі (1904—1988) — «За баявой вучобай», «Партызанскі лагер», «Партызанская прысяга», «Партызаны ў вёсцы»
- Абрам Кроль уступіў у Саюза мастакоў БССР
З’явіліся
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1 студзеня — Валерый Назараў, беларускі мастак-пастаноўшчык
- 31 студзеня — Мікола Купава, сучасны беларускі мастак
- 11 красавіка — Уладзімір Церабун (пам. 2024), вядомы беларускі скульптар.
- 15 верасня — Фёдар Кісялёў, беларускі графік
- 19 верасня — Ягор Батальёнак, беларускі мастак-пейзажыст